§ 3–1. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г. як пачатак новага этапу ў развіцці Беларусі
Пытанні і заданні
1. Вылучыце асноўныя сацыяльна-палітычныя пытанні, якія патрабавалі рашэння ў 1917 г. які з іх быў асабліва актуальным для Беларусі? Якія рашэнні для іх прапанавалі б вы?
2. Ахарактарызуйце грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі зімой-летам 1917 г.
3. Знайдзіце ў тэксце параграфа інфармацыю, якая пацвярджае выснову аб тым, што пасля лютага 1917 г. на тэрыторыі Беларусі ўсталявалася двоеўладдзе.
4. Вызначыце прычыны пераходу ўлады ў рукі Саветаў восенню 1917 г.
5. Ахарактарызуйце савецкую сістэму дзяржаўнага кіравання ў Беларусі. Выкажыце пункт гледжання, чаму ў назвах першых органаў савецкай улады ў Беларусі не выкарыстаныя словы «беларускі», «Беларусь».
6. Абмяркуйце значэнне падзей Кастрычніцкай рэвалюцыі як новага этапу ў развіцці Беларусі.