*§ 0-15. Чужая мова, спосабы яе перадачы. Сінаніміка сказаў, якія перадаюць чужую мову, яе стылістычныя магчымасці. Сэнсава-стылістычная роля канструкцый з чужой мовай у тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення

Практыкаванне 209

Пабудуйце паводле прапанаваных схем канструкцыі з простай мовай на тэму «Нечаканая сустрэча».

1. «П?» — а. 2. «П, — а, — п». 3. А: «П!» 4. «П! — а: — П».

Выкарыстоўваючы канструкцыі з простай мовай, напішыце сачыненне-апавяданне на адну з тэм: «Экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі», «Экскурсія ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» і да т. п.