§ 16. Краіны Захаду ў міжваенны перыяд
Пытанні
1. Вылучыце асноўныя этапы палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця краін Захаду ў міжваенны перыяд. Дайце сціслую характарыстыку кожнага з іх.
2. Як змянілася сацыяльная структура заходняга грамадства? Якія змены адбыліся ў сацыяльным жыцці ў краінах Захаду пасля Першай сусветнай вайны?
3. Ахарактарызуйце эканамічнае развіццё ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі пасля Першай сусветнай вайны. Чым тлумачацца асаблівасці іх развіцця? Якую ролю ў аднаўленні эканомікі гэтых краін адыграла сістэма рэпарацыйных выплат Германіяй?
4. Ахарактарызуйце палітычнае развіццё ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі пасля Першай сусветнай войны.
5. Дайце азначэнне паняцця «эканамічны крызіс». Чаму ў міжваенны перыяд заходнія краіны некалькі разоў ахоплівалі эканамічныя крызісы? Чым крызіс 1929—1933 гг. адрозніваўся ад іншых эканамічных крызісаў? Чаму ён не закрануў эканоміку Савецкай дзяржавы?
6. Складзіце табліцу «Палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя вынікі сусветнага эканамічнага крызісу 1929—1933 гг.».
7. Параўнайце планавую і рыначную эканомікі. Аформіце свой адказ у выглядзе табліцы.