§ 50. Найважнейшыя злучэнні жалеза
Якасныя рэакцыі на іоны жалеза(II) і жалеза(III)
Солі жалеза можна адрозніць па афарбоўцы. У адрозненне ад злучэнняў жалеза(II) у злучэнняў жалеза(III) цёмна-бурая афарбоўка (мал. 118, д, е), якую надаюць прымесі асноўных солей. У адсутнасці гэтых прымесей падкісленыя растворы солей жалеза(III) маюць саламяна-жоўты колер.
У якасці рэагентаў на іоны Fe2+ і Fe3+ прасцей за ўсё выкарыстоўваць раствор шчолачы. Пры наяўнасці іонаў Fe2+ ўтворыцца белы асадак з шэра-зялёным адценнем (мал. 118, а). Пры наяўнасці ў растворы іонаў Fe3+ выпадзе буры асадак (мал. 118, б):
Fe2+ + 2ОН– = Fe(ОН)2↓;
Fe3+ + 3ОН– = Fe(ОН)3↓.

Для іонаў Fe3+ найбольш адчувальным рэагентам з’яўляюцца раданід-іоны CNS–. ўтвараецца рэчыва крывава-чырвонага колеру:
Fe3+ + 3NCS– = Fe(NCS)3 (Дадатак 3).
Гэтым рэагентам (напрыклад, у выглядзе солі KNCS) можна выявіць нават сляды злучэнняў жалеза(III) у вадаправоднай вадзе.