§ 48.1. Агульная характарыстыка металаў B-груп

Пытанні, заданні, задачы

1. Прывядзіце формулы і схемы электронных канфігурацый атама марганцу ў наступных ступенях акіслення: 0, +2, +4, +6, +7.

2. Растлумачце эфект «правалу» электрона ў электронных канфігурацыях медзі і хрому.

3. Выкарыстоўваючы інтэрнэт-рэсурсы, складзіце табліцу атамных радыусаў элементаў 4-га перыяду і растлумачце характар іх змены.

4. Электроны якога энергетычнага ўзроўню прынята лічыць валентнымі ў d-элементаў?

5. Параўнайце электронную будову атамаў элементаў А- і В-груп:

  • а) лік валентных электронаў;
  • б) лік валентных атамных арбіталей;
  • в) максімальная ступень акіслення.

6. Чаму ў d-элементаў па перыядзе ўласцівасці змяняюцца не так рэзка, як у s- і р-элементаў?

7. Укажыце ўзаемасувязь ступені акіслення d-элементаў з іх здольнасцю ўтвараць катыённыя і аніённыя формы злучэнняў?

8. Між хлорам і марганцам у найвышэйшай ступені акіслення існуе пэўнае падабенства: у ступені акіслення +7 хлор і марганец утвараюць кіслоты, аднолькавыя па саставе: HClO4 і HMnO4 адпаведна. Пакажыце структурныя формулы гэтых кіслот.

9. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:

Cu → Cu(NO3)2 → CuS → Cu(NO3)2 → CuO → СH3CHO.

10. Праз раствор сульфату медзі(II) аб'ёмам 1 дм3 з масавай доляй солі 18 % (ρ = 1,2 г/см3) прапусцілі 23,3 дм3 серавадароду (н. у.). Вызначце масу асадку і масавыя долі рэчываў у растворы.