§ 45. Агульныя спосабы атрымання металаў
*Самакантроль
1. Справядлівымі з’яўляюцца сцвярджэнні:
- а) металургія — гэта і сфера навукі, і галіна прамысловасці;
- б) узбагачэнне руды — гэта аддзяленне пэўных мінералаў ад пустой пароды;
- в) пры абпале руды ўтвараюцца, як правіла, солі;
- г) найбольш распаўсюджаныя ў металургіі адноўнікі — С, СО, Н2, электрычны ток.
2. Аднаўленне жалеза магчымае ў выпадку ўзаемадзеяння:
- а) Fe3O4 і HCl;
- б) Fe2O3 і C;
- в) FeO і H2;
- г) Fe2O3 і СаО.
3. Пры атрыманні металаў электролізам катоднымі працэсамі з’яўляюцца:
- а) 2Сl– – 2e– = Cl2↑;
- б) Mg2+ + 2e– = Mg0;
- в) Na+ + e– = Na0;
- г) 4ОН– – 4e– = 2Н2О + О2↑.
4. Да гідраметалургічных метадаў атрымання металаў можна аднесці працэс:
- а) СuSO4(р-р) + Fe →;
- б) Fe2O3 + Al →;
- в) FeO + CO →;
- г) NiCl2(р-р) .
5. Масавая доля жалеза ў чыгуне складае 94 %. Утрыманне вугляроду ў ім:
- а) 7 %;
- б) 1,0–1,5 %;
- в) 6 %;
- г) менш за 6 %.