§ 45. Агульныя спосабы атрымання металаў
Металургія — вобласць навукі і галіна прамысловасці, звязаная з дабываннем металаў з руд і атрыманнем іх у выглядзе, прыдатным для выкарыстання.
Металы атрымліваюць аднаўленнем з іх злучэнняў:
- • метадам піраметалургіі, выкарыстоўваючы ў якасці адноўнікаў вугаль, вадарод, аксід вугляроду(II), больш актыўны метал (напрыклад, алюміній) пры высокай тэмпературы;
- • электрахімічным метадам з раствораў або з расплаваў солей металаў, выкарыстоўваючы для аднаўлення электрычны ток;
- • гідраметалургічным метадам аднаўлення металаў з раствораў іх солей больш актыўнымі металамі.
Электроліз — гэта акісляльна-аднаўленчы працэс, што працякае на электродах пад дзеяннем пастаяннага электрычнага току, які праходзіць праз раствор або расплаў электраліту.