§ 44. Агульныя хімічныя ўласцівасці металаў
Узаемадзеянне металаў з простымі і складанымі рэчывамі
Да агульных хімічных уласцівасцей металаў адносяць іх рэакцыі з неметаламі, вадой, кіслотамі, солямі. Для некаторых металаў таксама характэрны рэакцыі з растворамі шчолачаў. Частка металаў уступае ў рэакцыі з арганічнымі рэчывамі. Многія пералічаныя ўзаемадзеянні вам вядомы з папярэдніх раздзелаў. Акрамя таго, вы вывучалі хімічныя ўласцівасці металаў у 9-м класе. Таму на дадзеным этапе навучання мы сістэматызуем вядомыя вам уласцівасці, склаўшы табліцу 31.
Табліца 31. Агульныя хімічныя ўласцівасці металаў
Рэагенты і ўраўненні рэакцый | Асаблівасці ўзаемадзеяння з металамі |
Неметалы | Утвараюць бінарныя злучэнні: аксіды, гідраксіды, нітрыды, галагеніды. Рэакцыі працякаюць як пры звычайных умовах, так і пры награванні |
Вада | Шчолачныя і шчолачназямельныя (Са, Sr, Ва, Ra) металы ўтвараюць вадарод і шчолач пры звычайных умовах. |
Металы сярэдняй актыўнасці, рэагуючы з парамі вады, утвараюць аксіды. | |
Утвараюць нерастваральныя асновы: магній рэагуе з вадой, што кіпіць; алюміній рэагуе з вадой, калі з паверхні выдалена плёнка аксіду, напрыклад алюміній амальгаміраваны | |
Кіслоты | Шчолачныя металы рэагуюць з кіслотамі-акісляльнікамі HNO3(канц), H2SO4(канц) з выбухам. Pb пасівіруецца ў разбаўленых HCl, H2SO4. Нагадаем, што пры ўзаемадзеянні металаў з кіслотаміакісляльнікамі HNO3(канц) і H2SO4(канц) вадарод не вылучаецца, а ўтвараюцца прадукты аднаўлення азоту і серы |
Солі | У водных растворах металы s-элементаў, валодаючы моцнымі аднаўленчымі ўласцівасцямі, выцясняюць з вады вадарод, а не іоны менш актыўных металаў з солей. Астатнія металы рэагуюць у адпаведнасці са становішчам у радзе актыўнасці |
Растворы шчолачаў | У такія рэакцыі ўступаюць цынк, алюміній, берылій |
Адзначым, што з вадой пры нармальных умовах узаемадзейнічаюць усе металы s-элементаў, акрамя берылію і магнію. Магній рэагуе з вадой пры награванні. Алюміній узаемадзейнічае з вадой пры пакаёвай тэмпературы, але толькі пасля выдалення з яго паверхні плёнкі аксіду алюмінію. Пры гэтым утвараюцца гідраксіды металаў. Астатнія металы ад марганцу да вадароду ў радзе актыўнасці ўзаемадзейнічаюць з парамі вады пры награванні, утвараючы, як правіла, аксіды металаў. Металы, якія знаходзяцца ў радзе напружанняў пасля вадароду, не ўзаемадзейнічаюць з вадой ні пры якіх умовах.
Актыўныя металы (Na, K) уступаюць у рэакцыі з карбонавымі кіслотамі, спіртамі, феноламі.