Печатать книгуПечатать книгу

§ 44. Агульныя хімічныя ўласцівасці металаў

Сайт: Профильное обучение
Курс: Хімія. 11 клас
Книга: § 44. Агульныя хімічныя ўласцівасці металаў
Напечатано:: Гость
Дата: Пятница, 20 Декабрь 2024, 17:17

Па хімічных уласцівасцях металы з’яўляюцца адноўнікамі, паколькі лёгка аддаюць свае электроны атамам неметалаў, ператвараючыся ў дадатна зараджаныя іоны — катыёны.

Здольнасць атамаў металаў аддаваць, а іх катыёнаў — далучаць электроны можа служыць мерай хімічнай актыўнасці металаў. Так, алюміній на паветры вельмі хутка пакрываецца аксіднай плёнкай, а з золатам прыкметных змен не адбываецца. Цынк актыўна ўзаемадзейнічае з салянай кіслатой, а серабро — не. Таму алюміній і цынк можна аднесці да актыўных металаў, а золата і серабро — да неактыўных.

Рад актыўнасці металаў

Хімічную актыўнасць розных металаў лёгка супаставіць, аналізуючы іх паводзіны ў водных растворах солей і кіслот. Напрыклад, калі ў раствор сульфату медзі(II) апусціць цынкавую пласцінку або жалезны цвік, то практычна адразу ж на іх паверхні з’яўляецца чырванаваты налёт медзі. Гэта сведчыць аб тым, што цынк і жалеза выцясняюць медзь з раствору. Гэтыя працэсы можна паказаць з дапамогай наступных ураўненняў:

Zn + CuSО4 = ZnSО4 + Сu↓,

Zn0 + Сu2+ = Zn2+ + Cu0;

Fe + CuSО4 = FeSО4 + Сu↓,

Fe0 + Cu2+ = Fe2+ + Сu0.

У гэтых рэакцыях цынк і жалеза акісляюцца, паколькі аддаюць свае электроны іонам медзі. Іоны медзі прымаюць электроны, таму медзь аднаўляецца.

Калі зрабіць наадварот і ў раствор сульфату цынку змясціць медную пласцінку, то на ёй не адбудзецца асаджэння цынку. У чым тут прычына?

Эксперыментальным шляхам, вывучаючы здольнасць адных металаў выцясняць другія з водных раствораў іх солей, рускі вучоны М. М. Бекетаў расставіў металы ў рад. У ім металы, што знаходзяцца лявей, здольныя аднаўляць наступныя з раствораў іх солей. Паколькі такая здольнасць металаў звязана з іх аднаўленчай актыўнасцю, то гэты рад атрымаў назву рад актыўнасці металаў.

Рад актыўнасці металаў

Li K Ba Sr Cа Na Mg Al Be Mn Zn Cr Fe Ti Ni Sn Pb (H2) Cu Hg Ag Pd Pt Au

Чым лявей у гэтым радзе размешчаны метал, тым большымі аднаўленчымі ўласцівасцямі ў водным растворы ён валодае, гэта значыць лягчэй аддае свае электроны акісляльніка і пераходзіць у выглядзе катыёна ў раствор; тым цяжэй катыён гэтага металу аднаўляецца. Цынк і жалеза лягчэй аддаюць свае электроны, чым медзь, і таму аднаўляюць Cu2+ з раствору.

Па становішчы цынку ў радзе актыўнасці можна прагназаваць, што гэты метал здольны аднавіць з раствору іоны волава, медзі і серабра:

Zn0 + Sn2+ = Zn2+ + Sn0;

Zn0 + Сu2+ = Zn2+ + Cu0;

Zn0 + 2Ag+ = Zn2+ + 2Ag0.

У той жа час медзь будзе аднаўляць толькі іоны серабра, але не адновіць іоны волава:

Cu0 + 2Ag+ = Cu2+ + 2Ag0.

Гэта азначае, што цынк валодае большай аднаўленчай здольнасцю. Ён лягчэй аддае электроны, чым волава, медзь і серабро. Таму цынк лічыцца больш актыўным металам, чым гэтыя металы. У сваю чаргу, медзь — больш актыўны метал, чым серабро.

Рад актыўнасці металаў дазваляе не толькі прагназаваць паводзіны металаў у рэакцыях з растворамі солей, але і параўноўваць іх адносіны да вады, раствораў кіслот, а таксама да неметалаў і шэрага іншых рэчываў.

Так, злева ад вадароду размешчаны металы, якія выцясняюць вадарод з вады і кіслот (гэта значыць аднаўляюць іоны вадароду Н+). Металы, размешчаныя справа ад вадароду, такой аднаўленчай актыўнасці ў рэакцыях з растворамі кіслот не праяўляюць. Напрыклад, цынк рэагуе з салянай кіслатой, выцясняючы вадарод:

Zn + 2НСl = ZnCl2 + Н2↑,

Zn0 + 2Н+ = Zn2+ + begin mathsize 16px style straight H subscript 2 superscript 0 upwards arrow end style,

а серабро вадарод не выцясняе.

Узаемадзеянне металаў з простымі і складанымі рэчывамі

Да агульных хімічных уласцівасцей металаў адносяць іх рэакцыі з неметаламі, вадой, кіслотамі, солямі. Для некаторых металаў таксама характэрны рэакцыі з растворамі шчолачаў. Частка металаў уступае ў рэакцыі з арганічнымі рэчывамі. Многія пералічаныя ўзаемадзеянні вам вядомы з папярэдніх раздзелаў. Акрамя таго, вы вывучалі хімічныя ўласцівасці металаў у 9-м класе. Таму на дадзеным этапе навучання мы сістэматызуем вядомыя вам уласцівасці, склаўшы табліцу 31.

Табліца 31. Агульныя хімічныя ўласцівасці металаў

Рэагенты і ўраўненні рэакцый Асаблівасці ўзаемадзеяння з металамі
Неметалы Утвараюць бінарныя злучэнні: аксіды, гідраксіды, нітрыды, галагеніды. Рэакцыі працякаюць як пры звычайных умовах, так і пры награванні
2 Cu with 0 on top space plus space straight O with 0 on top subscript 2 space equals with t on top space space 2 Cu with plus 2 on top straight O with negative 2 on top
2 straight K with 0 on top space plus space stack straight H subscript 2 with 0 on top space equals with t on top space space 2 straight K with plus 1 on top straight H with negative 1 on top
6 stack Li space with 0 on top plus space stack straight N subscript 2 with 0 on top space equals space 2 Li with plus 1 on top subscript 3 straight N with negative 3 on top
2 Fe with 0 on top space plus space 3 Cl with 2 on top subscript 2 space equals with t on top space space 2 Fe with plus 3 on top Cl with negative 1 on top subscript 3 space
Вада Шчолачныя і шчолачназямельныя (Са, Sr, Ва, Ra) металы ўтвараюць вадарод і шчолач пры звычайных умовах.
straight a right parenthesis space 2 straight K space plus space 2 straight Н subscript 2 straight O space equals space 2 KОН space plus space straight Н subscript 2 upwards arrow
Ва space plus space 2 straight Н subscript 2 straight O space equals space Ва left parenthesis ОН right parenthesis subscript 2 space plus space straight Н subscript 2 upwards arrow
straight б right parenthesis space 3 Fe space plus space 4 straight H subscript 2 straight O space equals with t on top space space Fe subscript 3 straight O subscript 4 space plus space 4 straight Н subscript 2 text ↑ end text
Zn space plus space straight H subscript 2 straight O space equals with t on top space space ZnO space plus space straight Н subscript 2 text ↑ end text
Металы сярэдняй актыўнасці, рэагуючы з парамі вады, утвараюць аксіды.
straight в right parenthesis space Mg space plus space 2 straight H subscript 2 straight O space equals with t on top space space Mg left parenthesis OH right parenthesis subscript 2 text ↓  end text plus space straight Н subscript 2 text ↑ end text
2 Al space plus space 6 straight H subscript 2 straight O space equals space 2 Al left parenthesis OH right parenthesis subscript 3 downwards arrow space plus space 3 straight Н subscript 2 upwards arrow
Утвараюць нерастваральныя асновы: магній рэагуе з вадой, што кіпіць; алюміній рэагуе з вадой, калі з паверхні выдалена плёнка аксіду, напрыклад алюміній амальгаміраваны
Кіслоты Шчолачныя металы рэагуюць з кіслотамі-акісляльнікамі HNO3(канц), H2SO4(канц) з выбухам. Pb пасівіруецца ў разбаўленых HCl, H2SO4. Нагадаем, што пры ўзаемадзеянні металаў з кіслотаміакісляльнікамі HNO3(канц) і H2SO4(канц) вадарод не вылучаецца, а ўтвараюцца прадукты аднаўлення азоту і серы
Мg space plus space 2 HCl space equals space MgCl subscript 2 space plus space straight H subscript 2
Fe space plus space straight H subscript 2 SO subscript 4 left parenthesis разб right parenthesis space end subscript equals space FeSO subscript 4 space plus space straight H subscript 2 upwards arrow space
Солі У водных растворах металы s-элементаў, валодаючы моцнымі аднаўленчымі ўласцівасцямі, выцясняюць з вады вадарод, а не іоны менш актыўных металаў з солей. Астатнія металы рэагуюць у адпаведнасці са становішчам у радзе актыўнасці
Fe space plus space CuCl subscript 2 space equals space FeCl subscript 2 space plus space Сu downwards arrow space
Сu space plus space 2 AgNO subscript 3 space equals space 2 Ag downwards arrow space plus space Cu left parenthesis NO subscript 3 right parenthesis subscript 2 space
Растворы шчолачаў У такія рэакцыі ўступаюць цынк, алюміній, берылій
Zn plus 2 straight H subscript 2 straight O plus 2 NaOH left parenthesis straight р minus straight р right parenthesis equals Na subscript 2 left square bracket Zn left parenthesis OH right parenthesis subscript 4 right square bracket plus straight Н subscript 2 upwards arrow
ul

Адзначым, што з вадой пры нармальных умовах узаемадзейнічаюць усе металы s-элементаў, акрамя берылію і магнію. Магній рэагуе з вадой пры награванні. Алюміній узаемадзейнічае з вадой пры пакаёвай тэмпературы, але толькі пасля выдалення з яго паверхні плёнкі аксіду алюмінію. Пры гэтым утвараюцца гідраксіды металаў. Астатнія металы ад марганцу да вадароду ў радзе актыўнасці ўзаемадзейнічаюць з парамі вады пры награванні, утвараючы, як правіла, аксіды металаў. Металы, якія знаходзяцца ў радзе напружанняў пасля вадароду, не ўзаемадзейнічаюць з вадой ні пры якіх умовах.

img

Актыўныя металы (Na, K) уступаюць у рэакцыі з карбонавымі кіслотамі, спіртамі, феноламі.

Становішча металу ў радзе актыўнасці металаў дазваляе прагназаваць яго паводзіны ў акісляльна-аднаўленчых рэакцыях, што праходзяць у водных растворах.

Атамы металаў ва ўсіх хімічных ператварэннях з’яўляюцца адноўнікамі.

Металы ў хімічных ператварэннях з’яўляюцца адноўнікамі і лёгка аддаюць свае электроны, ператвараючыся ў дадатна зараджаныя іоны — катыёны.

Актыўнасць металаў у акісляльна-аднаўленчых рэакцыях, якія працякаюць у водных растворах, вызначаецца па іх становішчы ў радзе актыўнасці: чым лявей у гэтым радзе размешчаны метал, тым большымі аднаўленчымі ўласцівасцямі ён валодае і тым цяжэй катыёны гэтага металу аднаўляюцца.

Больш актыўныя металы аднаўляюць менш актыўныя металы з раствораў іх солей. Металы, якія стаяць у радзе напружанняў лявей за вадарод, выцясняюць яго з разбаўленых кіслот (акрамя азотнай). Металы s-элементаў, за выключэннем берылію  і магнію, выцясняюць вадарод з вады пры звычайнай тэмпературы.

Пытанні, заданні, задачы

1. Назавіце характэрныя для металаў фізічныя ўласцівасці.

2. Пералічыце p-элементы, якія адносяцца да элементаў металаў.

3. Расстаўце каэфіцыенты ва ўраўненні рэакцыі метадам электроннага балансу:

Cu + HNO3(разб) → Cu(NO3)2 + NO↑ + H2O.

4. Складзіце ўраўненні магчымых хімічных рэакцый з улікам таго, што медзь акісляецца да ступені акіслення +2:

  • а) Ag + НСl →;
  • б) Сu + Hg(NО3)2 → ;
  • в) Mg + H24(pазб) →;
  • г) Ni + NaCl → ;
  • д) Zn + АgNО3 → ;
  • е) Au + H2O → .

5. Складзіце ўраўненні рэакцый узаемадзеяння цынку з неметаламі (O2, P), кіслотамі (разбаўленымі HCl, H2SO4), з растворамі шчолачаў (NaOH, KOH), з солямі (AgNO3, Pb(NO3)2).

6. Цынк масай 1,3 г растварылі ў канцэнтраваным растворы гідраксіду натрыю. Разлічыце аб’ём газу, які вылучыўся.

7. Складзіце ўраўненні рэакцый, якія могуць працякаць на паверхні актыўнага металу, напрыклад літыю, на паветры.

8. Пакажыце, як зменіцца маса цынкавай пласцінкі (павялічыцца, паменшыцца, застанецца нязменнай) пры апусканні яе на невялікі час у раствор:

  • а) сернай кіслаты;
  • б) гідраксіду натрыю;
  • в) сульфату магнію;
  • г) сульфату медзі(II);
  • д) нітрату серабра(I).

9. Вызначце аб’ём вадароду, які вылучыцца пры ўзаемадзеянні 260 г цынку з растворам сернай кіслаты аб’ёмам 250 см3. Масавая доля H2SO4 роўная 15 %, шчыльнасць — 1,1 г/см3.

10. Жалезную пласцінку масай 90 г пагрузілі ў раствор меднага купарвасу. Праз нейкі час яе дасталі, прамылі, высушылі і ўзважылі. Маса стала роўная 92,4 г. Вызначце масу жалеза, якое прарэагавала, і масу медзі, якая асела на пласцінцы.

Павышаны ўзровень

*Самакантроль

1. У парадку павелічэння аднаўленчай актыўнасці металы размешчаны ў радзе:

  • а) Mg, Ca, Na;
  • б) Cu, Ag, Hg;
  • в) Cа, K, Cs;
  • г) Zn, Al, Pb.

2. Рэагуюць з растворамі шчолачаў:

  • а) Zn;
  • б) Ca;
  • в) Al;
  • г) Be.

3. Рэагуючы з парамі вады, утвараюць аксіды:

  • а) Li;
  • б) Ag;
  • в) Fe;
  • г) Zn.

4. Маса цынкавай пласцінкі павялічыцца пры апусканні яе ў раствор:

  • а) Hg(NO3)2;
  • б) Cu(NO3)2;
  • в) AgNO3;
  • г) HNO3.

5. На растварэнне 13 г цынку патрабуецца раствор, які ўтрымлівае гідраксід натрыю масай (г):

  • а) 40;
  • б) 20;
  • в) 16;
  • г) 4.