§ 43. Металы. Агульная характарыстыка
*Самакантроль
1. У зямной кары існуюць толькі ў выглядзе злучэнняў:
- а) Ag;
- б) Cu;
- в) Na;
- г) Zn.
2. Найбольш характэрнымі ўласцівасцямі металаў лічаць:
- а) крохкасць;
- б) пластычнасць;
- в) высокую электраправоднасць;
- г) металічны бляск.
3. Лік металаў большы за лік неметалаў у групе, калі электронная канфігурацыя атамаў элементаў у ёй:
- а) ns1;
- б) ns2nр1;
- в) ns2nр3;
- г) ns2.
4. Правільнымі з’яўляюцца сцвярджэнні:
- а) бронза і латунь — сплавы на аснове медзі;
- б) цвёрдасць сплаваў звычайна вышэйшая, чым цвёрдасць чыстых металаў, якія ўтвараюць іх;
- в) сплавы заўсёды маюць больш высокія тэмпературы плаўлення, чым металы, якія ўтвараюць іх;
- г) утрыманне вугляроду ў сталі вышэйшае, чым у чыгунах.
5. Масавая доля цынку ў латуні — 45 %. Для атрымання 20 кг латуні без прымесей патрабуецца:
- а) 9 кг Zn;
- б) 11 кг Fe;
- в) 9 кг Sn;
- г) 11 кг Cu.