§ 43. Металы. Агульная характарыстыка
Металы — гэта крышталічныя рэчывы з металічнай сувяззю паміж шчыльна ўпакаванымі атамамі.
Для металаў характэрны высокія цепла- і электраправоднасць, высокая пластычнасць (коўкаць) і металічны бляск.
Металічныя сплавы — гэта матэрыялы, якія маюць металічныя ўласцівасці і складаюцца з двух або большай колькасці хімічных элементаў, з якіх хаця б адзін з’яўляецца металам.