§ 43. Металы. Агульная характарыстыка
Пытанні, заданні, задачы
1. Назавіце і патлумачце:
- а) агульныя фізічныя ўласцівасці металаў;
- б) найважнейшыя фізічныя адрозненні сплаваў ад індывідуальных металаў.
2. Прывядзіце электронныя канфігурацыі атамаў, параўнайце радыусы атамаў:
- а) натрыю і літыю;
- б) магнію і аргону.
3. Растлумачце, чаму пры моцным марозе за металічную дзвярную ручку, у адрозненне ад драўлянай, голай рукой брацца не рэкамендуецца.
4. Вызначце ступені акіслення атамаў металаў у злучэннях: MgS, NaNO3, FeO, Fe2O3, Cr2O3, CrO3.
5. Расстаўце сімвалы металаў у парадку ўзрастання радыусу іх атамаў: Mg, Na, Li, Fr, Ba.
6. Выкарыстоўваючы даныя малюнкаў 103 і 106, растлумачце, якія металы можна прымяніць:
- а) для рэзкі алюмінію, магнію, волава, натрыю;
- б) у якасці электраправодкі або для вырабу электрычных кантактаў.
7. Выключыце лішняе і абгрунтуйце свой выбар:
- а) 1s22s22p5;
- б) 1s22s22p63s23p4;
- в) 1s22s22p63s23p1;
- г) 1s22s22p5.
8. Манета масай 3,9 г мае аб’ём 0,5 см3. З якога металу (сплаву) яна выраблена? Для адказу скарыстайцеся данымі табліцы.
Металы (сплавы) | Шчыльнасць, г/см3 | Металы (сплавы) | Шчыльнасць, г/см3 |
Алюміній | 2,7 | Медзь | 8,96 |
Сталь | 7,6–7,9 | Серабро | 10,5 |
Бронза | 8,7–9,0 | Золата | 19,3 |
Нікель | 8,9 | Плаціна | 21,5 |
9. Магній — адзін з найважнейшых біягенных элементаў. Яго ўтрыманне ў арганізме чалавека складае каля 0,05 %. Вызначце масу магнію і лік яго атамаў у арганізме чалавека масай 60 кг.
10. Вызначце метал, масавая доля якога ў яго аксідзе саставу Ме2О3 роўная 68,42 %.