§ 35. Серная кіслата
Сульфаты: фізічныя і хімічныя ўласцівасці, прымяненне
Серная кіслата, як было адзначана вышэй, утварае два рады солей — гідрасульфаты (кіслыя) і сульфаты (сярэднія), большасць з якіх добра растваральныя. У цвёрдым выглядзе з кіслых солей вылучаны солі толькі актыўных металаў (KНSO4, NaHSO4 і інш.). Сярэднія солі часта ўтвараюць крышталагідраты (Na2SO4 ∙ 10H2O, CuSO4 ∙ 5H2O і інш.), таму бязводныя солі (сульфат натрыю, сульфат магнію) выкарыстоўваюць у лабараторнай практыцы ў якасці асушальнікаў. Сульфаты шчолачных металаў маюць дастаткова высокую тэрмічную ўстойлівасць.
Для ідэнтыфікацыі (якаснага выяўлення) сульфат-іонаў часцей за ўсё выкарыстоўваюць растваральныя солі барыю (ВаСl2 або Ва(NO3)2). Пры гэтым утвараецца белы асадак сульфату барыю (Дадатак 3):
Многія сульфаты з’яўляюцца рэчывамі буйнатанажнай вытворчасці (табл. 28).
Табліца 28. Прымяненне сульфатаў
Хімічная формула і назва | Сферы выкарыстання | |
Na2SO4 · 10H2O глаўберава соль (мірабіліт)![]() |
![]() |
Вытворчасць сінтэтычных мыйных сродкаў, цэлюлозы, шкляная вытворчасць, тэкстыльная прамысловасць |
MgSO4 · 7H2O горкая (англійская) соль![]() |
![]() |
Медыцына — для паніжэння ціску пры ўнутрывенным увядзенні; слабільны сродак. Мікраўгнаенне. Сушэнне растваральнікаў у лабараторнай практыцы бязводным сульфатам магнію |
CuSO4 · 5H2O медны купарвас![]() |
![]() |
Медыцына і раслінаводства — антысептык. У саставе бардоскай сумесі як фунгіцыд |
FeSO4 · 7Н2О жалезны купарвас![]() |
![]() |
Сельская гаспадарка — фунгіцыд, дрэваапрацоўчая прамысловасць — антысептык для насычэння драўніны. Вытворчасць мінеральных фарбаў |
* ZnSO4 · 7Н2О цынкавы купарвас![]() |
![]() |
Валодае высокім супрацьмікробным і бактэрыцыдным дзеяннем. Выкарыстоўваецца ў медыцыне (мазі, вочныя кроплі і інш.) і аграрным сектары (павышэнне ўраджайнасці, нармалізацыя імуннай сістэмы жывёл) |