§ 32. Элементы VIА-групы. Кісларод і сера

*Самакантроль

1. Найніжэйшая ступень акіслення атамаў халькагенаў роўная:

  • а) −4;
  • б) −2;
  • в) +4;
  • г) +6.

2. Укажыце выразы, якія характарызуюць серу як простае рэчыва:

  • а) пры гарэнні серы ў кіслародзе ўзнікае блакітнае полымя;
  • б) на знешнім энергетычным узроўні атама серы знаходзіцца 6 электронаў;
  • в) сера выкарыстоўваецца для вулканізацыі каўчуку;
  • г) сера ўваходзіць у састаў пірыту і меднага калчадану.

3. З кіслародам могуць рэагаваць:

  • a) СuS;
  • б) С2Н6;
  • в) Cl2;
  • г) H2.

4. Да халькагенаў адносяцца элементы з канфігурацыяй знешняга электроннага слоя атама:

  • а) ns2np2;
  • б) 2s22p4;
  • в) ns2np4;
  • г) 4s24p4.

5. Лік атамаў у порцыі азону колькасцю 0,1 моль роўны:

  • а) 6,02 ∙ 10−22;
  • б) 6,02 ∙ 1022;
  • в) 1,204 ∙ 1023;
  • г) 1,806 ∙ 1023.