§ 32. Элементы VIА-групы. Кісларод і сера
Пытанні, заданні, задачы
1. Пералічыце найбольш характэрныя ступені акіслення:
- а) кіслароду;
- б) серы;
- в) селену.
Прывядзіце прыклады адпаведных злучэнняў.
2. Назавіце алатропныя мадыфікацыі:
- а) кіслароду;
- б) серы.
3. Складзіце формулы аксідаў і сульфідаў літыю, магнію, алюмінію.
4. Разлічыце масу порцыі серы колькасцю 3,5 моль.
5. Запоўніце табліцу «Кісларод і сера ў акісляльна-аднаўленчых рэакцыях», склаўшы ўраўненні адпаведных рэакцый.
Рэагенты | Кісларод | Сера |
Н2 | ||
Mg | ||
Ca | ||
Fe | ||
Li | ||
Na |
6. Складзіце 10 ураўненняў магчымых рэакцый паміж рэчывамі, формулы якіх Ba, K, Рt, ZnS, S, H2, O2. Пакажыце пры гэтым ступені акіслення элементаў.
7. Чаму роўны аб’ём паветра, неабходны для спальвання:
- а) серы масай 12 г;
- б) бутану аб’ёмам 10 м3 (н. у.)?
8. Разлічыце аб’ём кіслароду, які можа быць атрыманы пры раскладанні берталетавай солі масай 49 г.
9. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:
- a)
;
- б)
.
10. Пры награванні перманганату калію масай 3,16 г атрыманы кісларод аб’ёмам 168 см3 (н. у.). Вызначце масавую долю солі, якая расклалася.