§ 32. Элементы VIА-групы. Кісларод і сера
Сера
Састаў і будова малекулы серы. Малекулы крышталічнай серы маюць форму замкнёных цыклаў. Калі расплаўленую серу выліць у шклянку з халоднай вадой (хутка астудзіць), то ўтворыцца пластычная сера. Яе малекулы ўяўляюць сабой доўгія ланцугі (мал. 75). Пластычная сера няўстойлівая і ўжо праз некалькі гадзін пасля атрымання ператвараецца ў жоўтыя крышталі рамбічнай серы як найбольш устойлівай з алатропных мадыфікацый.

Вядома некалькі алатропных мадыфікацый серы: дзве крышталічныя — монаклінная S8 (Tпл.= 119,3 °С) і рамбічная S8 (Tпл.= 112,8 °С), а таксама пластычная S∞ (мал. 75). Найбольш устойлівая пры пакаёвай тэмпературы рамбічная сера.
Хімічныя ўласцівасці. Сера — дастаткова актыўны неметал. Пры награванні лёгка акісляецца кіслародам і галагенамі, рэагуе як акісляльнік з вадародам і металамі (акрамя золата і плаціны):
Сера як адноўнік | Сера як акісляльнік |
Прымяненне кіслароду і серы. Найбольш значныя сферы ўжывання кіслароду і серы паказаны ў табліцы 27.
Табліца 27. Сферы ўжывання кіслароду, азону і серы
О2 | Зварка і рэзка металаў. Акісляльнік ракетнага паліва. Дыхальныя сумесі — космас, падводныя лодкі, медыцына. Хімічная прамысловасць — атрыманне аксідаў, кіслот і інш. Арганічны сінтэз — альдэгіды, карбонавыя кіслоты. Металургія |
О3 | Адбельвальны сродак. Дэзынфекцыйны сродак у медыцыне. Абеззаражванне пітной вады і сцёкавых водаў |
S | Вытворчасць сернай кіслаты. Вытворчасць гумы. Вытворчасць запалак. Вытворчасць фарбавальнікаў, пігментаў |
Кісларод знайшоў ужыванне ў дыхальных апаратах (мал. 76).
