§ 32. Элементы VIА-групы. Кісларод і сера

Атрыманне кіслароду
У прамысловасці кісларод атрымліваюць раздзяленнем вадкага паветра, невялікія порцыі захоўваюць у балонах блакітнага колеру, а ў лабараторыях — у газаметрах (мал. 73). Найважнейшым лабараторным спосабам яго атрымання служыць раскладанне некаторых кіслародзмяшчальных рэчываў — перманганату калію, берталетавай солі, вады, пераксіду вадароду:
У посуд кісларод збіраюць метадам выцяснення вады ці паветра (мал. 74).
