§ 31. Злучэнні галагенаў
Прымяненне галагенаў і іх злучэнняў
Галагены знаходзяць вельмі шырокае прымяненне і як простыя рэчывы, і ў выглядзе злучэнняў. Гэта ілюструюць даныя табліцы 25.
Табліца 25. Ужыванне галагенаў і некаторых іх злучэнняў
Галаген | Злучэнне | Найважнейшыя сферы ўжывання |
Фтор | Na3[AlF6] (крыяліт)) | Вытворчасць алюмінію |
NaF (фтарыд натрыю) | Дадатак да зубных пастаў. Медыцынскі прэпарат | |
НF (плавіковая кіслата) | Шкляная прамысловасць. Вытворчасць алюмінію | |
Тэрмастойкі палімер. Антыпрыгарнае пакрыццё для патэльняў, прасаў | ||
Хлор | Cl2 (хлор) | Абеззаражванне пітной вады. Адбельванне льняных і баваўняных тканін. Арганічны сінтэз. Атрыманне каляровых металаў з руды. Атрыманне салянай кіслаты |
NaClO (гіпахларыт натрыю) | Кампанент адбельвальных сродкаў | |
НCl (саляная кіслата) | Хімічная прамысловасць | |
NaCl (галіт)) | Харчовая дабаўка. Сыравіна для вытворчасці хлору, натрыю, гідраксіду натрыю | |
Бром | Br2 (бром) | Арганічны сінтэз: вытворчасць антыпірэнаў (інгібітары гарэння), каўчуку, сродкаў аховы раслін. Вытворчасць медыцынскіх прэпаратаў |
Ёд | I2 (ёд) | Медыцына — спіртавы раствор (5–10 %). Фармацэўтычная прамысловасць |

Хлор утрымліваецца ў вельмі небяспечным для жыцця і здароўя рэчыве — дыаксіне, які можа ўтварыцца ў выніку рэакцый арганічных рэчываў і хлору пры высокіх тэмпературах. Арганічныя злучэнні хлору і фтору (напрыклад, фрэону) вучоныя лічаць адной з прычын разбурэння азонавага слоя Зямлі.