§ 31. Злучэнні галагенаў
Супастаўленне ўласцівасцей галагенавадародных кіслот і іх солей
Фторавадарод HF з’яўляецца вадкасцю пры тэмпературах, ніжэйшых за 19 °С, а HCl, HBr, HI — газападобныя рэчывы пры н. у. (табл. 23). Рэзкае адрозненне НF па агрэгатным стане можна растлумачыць утварэннем вадародных сувязей паміж палярнымі малекуламі рэчыва: H—F … H—F … H—F … H—F.
Табліца 23. Галагенавадароды
Галагенавадароды | HF | HCl | HBr | HI |
Даўжыня сувязі, нм | 0,092 | 0,128 | 0,141 | 0,161 |
Энергія сувязі, кДж/моль | 565 | 431 | 364 | 297 |
Тэмпература плаўлення, °С | –83 | –114 | –87 | –51 |
Тэмпература кіпення, °С | 19,5 | –85 | –67 | –35 |
Агрэгатны стан (пры н. у.) | Вадкасць | Газ | Газ | Газ |

Асацыяты малекул фторавадароду настолькі трывалыя, што не разбураюцца (прысутнічаюць) нават у газавай фазе да 90 °С. Фторавадарод валодае неабмежаванай растваральнасцю ў вадзе. Яго раствор з’яўляецца слабай кіслатой (фторавадародная кіслата): . Нізкая сіла кіслаты НF абумоўлена высокай трываласцю (энергіяй) сувязі ў малекуле.

Плавіковая (фторавадародная) кіслата здольная разбураць («плавіць») шкло Na2O ∙ CaO ∙ 6SiO2 у адпаведнасці з ураўненнем:
6НF + SiO2 = H2SiF6 + 2H2O
або 4HF(г) + SiO2 SiF4↑ + 2H2O.
Астатнія галагенавадароды добра растваральныя ў вадзе і ўяўляюць сабой моцныя кіслоты: HBr → H++ Br–; HI → H+ + I–.
Большасць солей, якiя ўтвараюцца гэтымі кіслотамі, добра растваральныя ў вадзе. Для якаснага вызначэння ў растворах хларыд-, брамід- і ёдыд-іонаў выкарыстоўваюць рэакцыю з растворам нітрату серабра(I) AgNO3. Пры гэтым хларыды ўтвараюць белы тварожысты асадак AgCl, браміды — светла-жоўты AgBr, ёдыды — жоўты AgI (табл. 24, Дадатак 3):
Ag+ + Cl– = AgCl↓; Ag+ + Br– = AgBr↓; Ag+ + I– = AgI↓.
Гэтыя асадкі не раствараюцца ў азотнай кіслаце.
Нітрат серабра(I) не ўтварае асадку з растваральнымі фтарыдамі, таму фтарыд-іоны вызначаюць з дапамогай раствору CaCl2 (Дадатак 3):
CaCl2 + 2NaF = CaF2↓ + 2NaCl; Ca2+ + 2F–= CaF2↓.
Табліца 24. Якасныя рэакцыі на аніёны галагенавадародных кіслот
Назва кіслаты і яе хімічная формула | Солі | Якасныя рэакцыі на аніёны | |||
Іон | Рэактыў | Прыкмета рэакцыі | |||
Фторавадародная (плавіковая) | HF | Фтарыды | F– фтарыд |
CaCl2 | Белы асадак CaF2 ![]() |
Хлоравадародная (саляная) | HCl | Хларыды | Cl– хларыд |
AgNO3 | Белы тварожысты асадак AgCl ![]() |
Бромавадародная | HBr | Браміды | Br– брамід |
AgNO3 | Светла-жоўты асадак AgBr ![]() |
Ёдавадародная | HI | Ёдыды | I– ёдыд |
AgNO3 | Жоўты асадак AgI ![]() |