§ 29.1. Вадародныя злучэнні неметалаў і металаў
Пытанні, заданні, задачы
1. Назавіце агульныя формулы вадародных злучэнняў элементаў VIIA-, VIA-, VA- і IVA-груп.
2. Выпішыце формулы вадародных злучэнняў з кавалентнай сувяззю: HCl, СаН2, Н2Se, LiH, HF, BaH2, NaH.
3. Вызначце ступені акіслення атамаў у наступных гідрыдах:
- а) HBr, BаН2, Н2S, NH3;
- б) HF, H2S, NaH, CaH2.
4. Складзіце ўраўненні сінтэзу гідрыдаў, указаных у заданні 3.
5. Назавіце вадародныя злучэнні неметалаў, паміж малекуламі якіх існуе моцная вадародная сувязь. Растлумачце прычыну гэтай з’явы.
6. Складзіце ўраўненні рэакцый паміж гідраксідам калію і вадароднымі злучэннямі фтору і ёду ў малекулярнай і іоннай формах. Чаму сума каэфіцыентаў ва ўраўненнях, напісаных у іоннай форме, розная?
7. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:
- a)
;
- б)
.
Дайце характарыстыку рэакцыям 1* па вядомых вам класіфікацыйных прыкметах.
8. Ёсць рад вадародных злучэнняў: NaH, BaН2, Н2О, NН3, HCl. Якія з іх за кошт атамаў вадароду могуць праяўляць уласцівасці:
- а) аднаўленчыя;
- б) акісляльныя?
9. Бінарнае злучэнне кальцыю і неметалу VА-групы масай 1,82 г пры дзеянні вады ўтварае газ аб’ёмам 448 см3 (н. у.). Вызначце хімічную формулу газападобнага злучэння.
10. Сумесь, якая змяшчае хлор масай 35,5 г і вадарод масай 1,5 г, падпалілі. Вызначце аб’ёмныя долі кожнага з кампанентаў у сумесі газаў пасля заканчэння рэакцыі.