§ 29. Вадарод
Вадарод як хімічны элемент

Маючы самую малую масу атама, атам вадароду мае і самую простую будову: ядро, што ўяўляе з сябе пратон, і адзін электрон, які размяшчаецца на 1s-арбіталі. Электронная канфігурацыя 1Н 1s1, электронна-графічная схема:
Электраадмоўнасць вадароду роўная 2,2. Гэта вышэй, чым у металаў, крэмнію, фосфару, але менш за электраадмоўнасць кіслароду і іншых халькагенаў, галагенаў. Таму для вадароду характэрныя ступені акіслення –1, 0 і +1, напрыклад (гідрыд літыю),
(сілан),
(метан),
(аксід вадароду, вада).
Як вы ўжо ведаеце, прыродны вадарод складаецца з двух стабільных ізатопаў — (протый — 99,98 % ад агульнага ліку атамаў),
(дэйтэрый D — 0,015 %) і радыеактыўнага
(трытый Т — следавыя колькасці) (§ 7, мал. 12).
Вадарод з’яўляецца самым распаўсюджаным элементам у Сусвеце. На Зямлі на долю вадароду па масе, лічачы ваду і паветра, прыпадае каля 1 %, а пры пераліку ад агульнага ліку атамаў — каля 17 %. Вадарод пераважна знаходзіцца ў звязаным стане. Ён уваходзіць у састаў вады, нафты, прыроднага газу, жывых арганізмаў. У выглядзе простага рэчыва вадарод амаль не сустракаецца. Следавыя колькасці яго выяўлены ў верхніх слаях атмасферы, вулканічных газах і прадуктах раскладання бактэрыямі арганічных рэчываў ва ўмовах недахопу паветра.