§ 28. Агульная характарыстыка неметалаў
Пытанні, заданні, задачы
1. Апішыце становішча неметалаў у перыядычнай сістэме. Пакажыце для элементаўнеметалаў трэцяга перыяду магчымыя значэнні ступені акіслення і валентнасці.
2. Запішыце сімвалы элементаў і агульную формулу электроннай канфігурацыі:
- а) высакародных газаў;
- б) галагенаў;
- в) халькагенаў.
3. Вызначце ступені акіслення атамаў у злучэннях:
- а) НСl, HClO, HClO3, HClO4;
- б) H2S, SO2, H2SO3, H2SO4.
4. Укажыце сцвярджэнні, якія характарызуюць кісларод як хімічны элемент:
- а) аб’ёмная доля кіслароду ў паветры складае 21 %;
- б) атам кіслароду змяшчае шэсць электронаў на знешнім энергетычным узроўні;
- в) масавая доля кіслароду ў зямной кары роўная 49 %;
- г) пры выплаўленні чыгуну выкарыстоўваюць паветра, узбагачанае кіслародам; д) электраадмоўнасць кіслароду меншая, чым фтору;
- е) кісларод у злучэннях праяўляе ступені акіслення ад –2 да +2.
5. Складзіце ўраўненні рэакцый з удзелам неметалаў, улічваючы, што атамы неметалаў у зададзеных рэакцыях праяўляюць найніжэйшую ступень акіслення:
- Al + Cl2 →;
- Li + N2 →;
- Ca + P →;
- Zn + Br2 →;
- K + H2 →;
- Al + S →.
6. Вызначце масу вугляроду, неабходнага для аднаўлення жалеза з аксіду жалеза(III) масай 1 т. Вуглярод акісляецца да найвышэйшай ступені акіслення.
7. Азот мае вельмі нізкія тэмпературы плаўлення і кіпення –210 °C і –196 °C, а бор высокія — ≈2075 °C і ≈3800 °C адпаведна. Дайце тлумачэнне такому адрозненню.
8. Дакажыце, што фосфар выконвае функцыю адноўніку ў першай рэакцыі і акісляльніку — у другой:
- 1) Р + О2 → Р2О5;
- 2) Р + Са → Са3Р2.
9. Расстаўце каэфіцыенты метадам электроннага балансу і пакажыце, акісляльнікам або адноўнікам з’яўляюцца простыя рэчывы:
- а) Р + H2SO4 → H3PO4 + SO2 + H2O;
- б) S + HNO3 → H2SO4 + NO.
10. Узор газападобнага простага рэчыва неметалу аб’ёмам 1 дм3 (н. у.) мае масу 3,17 г. Вызначце хімічную формулу рэчыва.