§ 27.1. Гідроліз солей
Самакантроль
1. Шчолачнае асяроддзе маюць растворы солей:
- а) ВаCl2 і MgCl2;
- б) K2SO3 і KNO2;
- в) С6Н5ОNa і С17Н35СООNa;
- г) K2СO3 і K2S.
2. рН > 7 маюць водныя растворы:
- а) Na2СO3;
- б) FeCl3;
- в) CH3COONа;
- г) CuSO4.
3. Лакмус афарбуе ў чырвоны колер раствор:
- а) Pb(NO3)2;
- б) ZnCl2;
- в) KCl;
- г) NH4Cl.
4. Раўнавагу рэакцыі гідролізу ў растворы меднага купарвасу
Cu2+ + H2O Cu(OH)+ + H+
можна зрушыць улева («падавіць гідроліз»):
- а) развёўшы вадой;
- б) астудзіўшы раствор;
- в) дадаўшы раствор соды;
- г) дадаўшы сернай кіслаты.
5. Не ўтвараецца соль пры зліванні раствораў:
- а) FeCl3 і Na2CO3;
- б) AlCl3 і K2CO3;
- в) BaCl2 і Na2CO3;
- г) NH4Cl і AgNO3.