§ 18. Класіфікацыя і агульныя характарыстыкі хімічных рэакцый
*Самакантроль
1. Пры працяканні хімічнай рэакцыі абавязкова адбываецца:
- а) змена колькасці рэчываў у ходзе рэакцыі;
- б) утварэнне мяжы падзелу фаз;
- в) вылучэнне ці паглынанне цеплаты;
- г) змяненне ступеней акіслення атамаў.
2. Да рэакцый замяшчэння адносяцца:
- а) 2NO + O2 = 2NO2;
- б) NaCl + AgNO3 = NaNO3 + AgCl↓;
- в) Fe + H2SO4 = FeSO4 + H2↑;
- г) CuO + H2 = Cu + H2O.
3. Да гетэрагенных рэакцый адносяцца:
- а) C(цв) + O2(г) = CO2(г);
- б) CO2(г) + KOH(р) = KHCO3(р);
- в) NaOH(р) + HCl(р) = NaCl(р) + H2O(ж);
- г) CH4(г) + Сl2(г) → CH3Cl(г) + HCl(г).
4. Да акісляльна-аднаўленчых рэакцый адносяцца:
- а) CaCO3
CaO + CO2;
- б) Cl2 + 2KOH = KClO + KCl + H2O;
- в) 2NaОН + H2SO4 = Na2SO4 + 2H2O;
- г) Cu2S + 6H2SO4(канц)
2CuSO4 + 5SO2↑ + 6Н2O.
5. Рэакцыя 2SO2(г) + O2(г) 2SO3(г) + Q, якая працякае ў прысутнасці каталізатара V2O5, з’яўляецца:
- а) абарачальнай;
- б) акісляльна-аднаўленчай;
- в) каталітычнай;
- г) эндатэрмічнай.