§ 18. Класіфікацыя і агульныя характарыстыкі хімічных рэакцый

Хімічныя рэакцыі характарызуюць:

  • • па ліку і саставе зыходных рэчываў і рэчываў, якія ўтвараюцца, (рэакцыі злучэння, раскладання, замяшчэння і абмену);
  • • па прыкмеце змянення ступеней акіслення атамаў у хімічных ператварэннях (акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі і рэакцыі без змянення ступеней акіслення атамаў);
  • • па вылучэнні або паглынанні цеплаты (экзатэрмічныя і эндатэрмічныя);
  • • па наяўнасці каталізатара (каталітычныя і некаталітычныя);
  • • па наяўнасці паверхні судакранання рэагентаў, так званай мяжы падзелу фаз (гетэрагенныя і гамагенныя рэакцыі).