§ 15. Валентнасць і ступень акіслення
Пытанні, заданні, задачы
1. Вызначце валентнасці атамаў вугляроду і кіслароду ў злучэнні, электронная формула якога . Складзіце яго структурную і малекулярную формулы.
2. Па электронна-графічнай формуле складзіце структурную, электронную і малекулярную формулы рэчыва. Вызначце ступені акіслення і валентнасць кожнага з атамаў. Назавіце злучэнне.

3. Назавіце значэнні найвышэйшай ступені акіслення атамаў кіслароду і серы. Чаму іх значэнні не супадаюць?
4. Адлюструйце з дапамогай электронна-графічных схем і формул электронных канфігурацый асноўны і ўзбуджаны станы атамаў S і Сl. Укажыце лік няспараных электронаў у кожным выпадку. Чаму атамы хлору часцей за ўсё праяўляюць няцотныя ступені акіслення, а атамы серы — цотныя?
5. Складзіце формулы бінарных злучэнняў, выкарыстоўваючы значэнні ступеней акіслення атамаў (табл. 7): нітрыд бору, карбід алюмінію, фасфід кальцыю, сіліцыд магнію, гідрыд натрыю, брамід жалеза(III), аксід азоту(III).
6. Вызначце ступені акіслення атамаў у іонах ,
,
,
, а таксама солях Na3РО4, Na2SO4, NaClO3, NH4Cl. Прааналізуйце атрыманыя вынікі.
7. Параўнайце ступені акіслення атамаў у кожнай пары рэчываў і зрабіце вывад — ці існуе адпаведнасць паміж аксідам і кіслатой:
- а) N2О5 и НNO2;
- б) SO3 и H2SO4;
- в) Сl2O7 и HClO4;
- г) SO2 и H2SO4.
8. Складзіце структурныя формулы, укажыце ступені акіслення кожнага атама, пакажыце стрэлкамі зрушванне электроннай шчыльнасці:
a)![]() |
б)![]() |
в)![]() |
г)![]() |
д)![]() |
9. Вызначце валентнасць і ступені акіслення ўсіх атамаў у злучэннях:






10. Вызначце ступень акіслення марганцу ў злучэнні KxMnyOz, у якім масавыя долі калію, марганцу і кіслароду адпаведна роўныя 0,396, 0,279 і 0,325.