§ 11. Перыядычнасць змянення ўласцівасцей атамаў хімічных элементаў і рэчываў, якія імі ўтвораны

*Залежнасць уласцівасцей аксідаў і гідраксідаў ад значэння ступені акіслення элемента ў злучэнні

Ступень акіслення атамаў, якія ўтвараюць аксіды і гідраксіды, уплывае на характар уласцівасцей гэтых рэчываў.

Напрыклад, у радзе аксідаў Li with plus 1 on top subscript 2 straight O space long dash space Be with plus 2 on top straight O space long dash space stack space straight B subscript 2 with plus 3 on top straight O subscript 3 long dash straight C with plus 4 on top straight O subscript 2 space long dash straight N with plus 5 on top subscript 2 straight O subscript 5 з павелічэннем ступені акіслення атамаў элемента адбываецца паслабленне асноўных і нарастанне кіслотных уласцівасцей. Так, у Li2O выражаны асноўныя ўласцівасці, у BeO — ужо амфатэрныя, у астатніх аксідаў — кіслотныя, прычым сіла кіслотных уласцівасцей нарастае з павелічэннем ступені акіслення ў радзе stack straight B subscript 2 with plus 3 on top straight O subscript 3 long dash straight C with plus 4 on top straight O subscript 2 long dash straight N with plus 5 on top subscript 2 straight O subscript 5.

Аналагічная заканамернасць назіраецца і для адпаведных гэтым аксідам гідраксідаў: LiOH — моцная аснова; Be(OH)2 — амфатэрны гідраксід; Н3ВО3 або B(OH)3 і H2CO3 — слабыя кіслоты; HNO3 — моцная кіслата.

Аксiды Li with plus 1 on top subscript 2 straight O Be with plus 2 on top straight O stack straight B subscript 2 with plus 3 on top straight O subscript 3 straight C with plus 4 on top straight O subscript 2 straight N with plus 5 on top subscript 2 straight O subscript 5
Гiдраксiды LiOH Be left parenthesis OH right parenthesis subscript 2 straight B left parenthesis OH right parenthesis subscript 3 straight H subscript 2 CO subscript 3 HNO subscript 3
Расце ступень акіслення, змяншаецца радыус атама элемента
img
Нарастаюць кіслотныя ўласцівасці
img
Слабеюць асноўныя ўласцівасці

Узмацненне кіслотных уласцівасцей аксідаў і гідраксідаў з павелічэннем значэння ступені акіслення элемента ў злучэнні назіраецца і для асобных элементаў. Так, змену ўласцівасцей у радзе кіслародзмяшчальных кіслот хлору можна паказаць наступнай схемай:

straight H Cl with plus 1 on top straight O straight H Cl with plus 3 on top straight O subscript 2 straight H Cl with plus 5 on top straight O subscript 3 straight H Cl with plus 7 on top straight O subscript 4
Расце ступень акіслення атама хлору
img
Узмацняюцца кіслотныя ўласцівасці, павышаецца ўстойлівасць злучэнняў
img
Узмацняецца акісляльная здольнасць

Такім чынам, з павелічэннем значэння ступені акіслення хлору ўстойлівасць яго гідраксідаў (кіслот) расце, а іх акісляльная здольнасць памяншаецца. Найбольш моцным акісляльнікам з’яўляецца хларнавацістая кіслата (HClO), а найменш моцным — хлорная кіслата (HClO4).

Такая самая заканамернасць — узмацненне кіслотных уласцівасцей гідраксіду (і, адпаведна, паслабленне яго асноўных уласцівасцей) — з ростам ступені акіслення элемента характэрная не толькі для хлору, але і для іншых элементаў. Найбольш ярка гэтая заканамернасць прасочваецца ў аксідах і гідраксідах хрому і марганцу, што мы спецыяльна разгледзім у § 49.1.