§ 11. Перыядычнасць змянення ўласцівасцей атамаў хімічных элементаў і рэчываў, якія імі ўтвораны
*Залежнасць уласцівасцей аксідаў і гідраксідаў ад значэння ступені акіслення элемента ў злучэнні
Ступень акіслення атамаў, якія ўтвараюць аксіды і гідраксіды, уплывае на характар уласцівасцей гэтых рэчываў.
Напрыклад, у радзе аксідаў з павелічэннем ступені акіслення атамаў элемента адбываецца паслабленне асноўных і нарастанне кіслотных уласцівасцей. Так, у Li2O выражаны асноўныя ўласцівасці, у BeO — ужо амфатэрныя, у астатніх аксідаў — кіслотныя, прычым сіла кіслотных уласцівасцей нарастае з павелічэннем ступені акіслення ў радзе
.
Аналагічная заканамернасць назіраецца і для адпаведных гэтым аксідам гідраксідаў: LiOH — моцная аснова; Be(OH)2 — амфатэрны гідраксід; Н3ВО3 або B(OH)3 і H2CO3 — слабыя кіслоты; HNO3 — моцная кіслата.
Аксiды | |||||
Гiдраксiды | |||||
Расце ступень акіслення, змяншаецца радыус атама элемента | |||||
![]() |
|||||
Нарастаюць кіслотныя ўласцівасці | |||||
![]() |
|||||
Слабеюць асноўныя ўласцівасці |
Узмацненне кіслотных уласцівасцей аксідаў і гідраксідаў з павелічэннем значэння ступені акіслення элемента ў злучэнні назіраецца і для асобных элементаў. Так, змену ўласцівасцей у радзе кіслародзмяшчальных кіслот хлору можна паказаць наступнай схемай:
Расце ступень акіслення атама хлору | |||
![]() |
|||
Узмацняюцца кіслотныя ўласцівасці, павышаецца ўстойлівасць злучэнняў | |||
![]() |
|||
Узмацняецца акісляльная здольнасць |
Такім чынам, з павелічэннем значэння ступені акіслення хлору ўстойлівасць яго гідраксідаў (кіслот) расце, а іх акісляльная здольнасць памяншаецца. Найбольш моцным акісляльнікам з’яўляецца хларнавацістая кіслата (HClO), а найменш моцным — хлорная кіслата (HClO4).
Такая самая заканамернасць — узмацненне кіслотных уласцівасцей гідраксіду (і, адпаведна, паслабленне яго асноўных уласцівасцей) — з ростам ступені акіслення элемента характэрная не толькі для хлору, але і для іншых элементаў. Найбольш ярка гэтая заканамернасць прасочваецца ў аксідах і гідраксідах хрому і марганцу, што мы спецыяльна разгледзім у § 49.1.