§ 11. Перыядычнасць змянення ўласцівасцей атамаў хімічных элементаў і рэчываў, якія імі ўтвораны
З павелічэннем зараду атамных ядраў адбываецца перыядычнае змяненне:
- • уласцівасцей атамаў (радыусаў, электраадмоўнасці, ступеней акіслення);
- • уласцівасцей простых рэчываў, якія ўтвораны элементамі (металічных і неметалічных, акісляльных і аднаўленчых);
- • уласцівасцей складаных рэчываў (акісляльна-аднаўленчых і кіслотна-асноўных уласцівасцей аксідаў, гідраксідаў, а таксама вадародных злучэнняў).