§ 4. Колькасныя характарыстыкі рэчыва
Пытанні, заданні, задачы
1. Назавіце фізічныя велічыні, якія абазначаюцца сімваламі: N, NA, V, Vm,
2. Запішыце назвы фізічных велічынь, для вымярэння якіх прызначана лабараторнае абсталяванне, прадстаўленае на малюнку 9.

а — мерны цыліндр, б — мерная шклянка, в — вагі электронныя, г — арэометр, д — шалі, е — лінейка
3. Разлічыце колькасць вуглякіслага газу (моль), якая змяшчае 1,505 · 1023 малекул.
4. Вызначце, які аб’ём (н. у.) займае метан:
- а) колькасцю 1,5 моль;
- б) масай 24 кг.
5. Разлічыце адносную малекулярную (формульную) масу, малярную масу, лік структурных адзінак і аб’ём порцыі рэчыва масай 15 г, калі рэчывам з’яўляецца:
- а) воцатная кіслата (ρ(СН3СООН) = 1,05 г/см3);
- б) алюміній (ρ(Al) = 2,7 г/см3);
- в) кісларод (н. у.);
- г) хлор (н. у.).
6. Разлічыце масу малекул О2 і Н2О ў а. а м., грамах, кілаграмах.
7. Вызначце масу сумесі, якая складаецца з 12 моль вадароду і 8 моль азоту.
8. Вызначце лік усіх атамаў у аксідзе крэмнію(IV) масай 3 г.
9. Разлічыце масу воцатнай кіслаты, якая змяшчае столькі ж атамаў, колькі іх знаходзіцца ў вуглякіслым газе масай 704 г?
10. Вызначце масавую долю вугляроду ў сумесі, якая складаецца з 3 моль вуглякіслага і 5 моль чаднага газу.