§ 3.2. Кіслоты
Пытанні, заданні, задачы
1. Пералічыце:
- а) прыкметы, па якіх класіфікуюць кіслоты;
- б) спосабы атрымання кіслот;
- в) агульныя хімічныя ўласцівасці кіслот.
2. Укажыце формулы:
- а) моцных кіслот — HF, HCl, H2S, HВr;
- б) слабых кіслот — HNO3, H2SO4, H2SO3, H2CO3.
3. Назавіце кіслоты, формулы якіх:
- а) HF, HCl, H2S, H2Se, HВr, HI;
- б) H2CO3, HNO3, H2SO4, H2SO3, H3PO4.
4. Дайце характарыстыку па ўсіх класіфікацыйных прыкметах (табл. 1.3):
- а) сернай кіслаты;
- б) серавадароднай кіслаты.
5. Складзіце ўраўненні рэакцый:
- а) азотнай кіслаты з рэчывамі: гідраксід натрыю, аксід алюмінію, карбанат калію;
- б) салянай кіслаты з рэчывамі: жалеза, аксід жалеза(III), аксід жалеза(II, III), карбанат кальцыю.
6. Прапануйце па два спосабы атрымання кожнай з кіслот — HCl і H2SO3. Напішыце ўраўненні адпаведных рэакцый.
7. Масавая доля кіслароду ў моцнай кіслаце саставу Н2ЭО4 роўная 44,14 %. Вызначце элемент Э ў саставе кіслаты.
8. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:
- а) KCl
HCl
MgCl2
MgСО3
MgSO4;
- б) CH3COOН
CH3COONa
CH3COOН
…
…
9. За суткі ў страўніку дарослага чалавека выпрацоўваецца каля 2 дм3 страўнікавага соку, малярная канцэнтрацыя хлоравадароду ў ім складае 16 ммоль/дм3. Вызначце колькасць (моль) і масу (г) НСl у такой порцыі страўнікавага соку.
10. Вызначце аб’ём воцату, неабходны для таго, каб «пагасіць» палову чайнай лыжкі пітной соды. Выкарыстоўвайце наступныя дадзеныя: маса NaHCO3 роўная 2,5 г, масавая доля воцатнай кіслаты — 9 %, шчыльнасць воцату — 1,011 г/см3.