§ 3.2. Кіслоты
Наменклатура кіслот
Вывучаючы пытанне аб наменклатуры кіслот, у першую чаргу неабходна адрозніваць кіслародзмяшчальныя і бескіслародныя кіслоты. Так, пры складанні назвы бескіслароднай кіслаты перад словамі «вадародная кіслата» дадаюць назву элемента, які ўваходзіць у састаў кіслотнага астатку, напрыклад: HCl — хлоравадародная кіслата, H2S — серавадародная кіслата.
Назва кіслародзмяшчальнай кіслаты паходзіць ад назвы элемента, да якога дадаецца адпаведны суфікс. Калі атамы элемента, які ўтварае кіслародзмяшчальную кіслату, знаходзяцца ў найвышэйшай ступені акіслення, то кіслародзмяшчальная кіслата мае суфікс -н-, напрыклад — серная кіслата,
— азотная кіслата,
— хлорная кіслата.

У выпадку існавання атамаў элемента ў некалькіх дадатных ступенях акіслення па меры паніжэння ступені акіслення суфіксы змяняюцца ў наступным парадку: -н-, -ават-, -іст-, -аваціст-. Напрыклад, — хлорная,
— хларнаватая,
— хлорыстая,
— хларнавацістая кіслоты.