§ 3.1. Аксіды
Наменклатура і класіфікацыя аксідаў
Аксідамі называюць складаныя рэчывы, якія складаюцца з двух элементаў, адзін з якіх — кісларод (ЭхОу). Кісларод у аксідах праяўляе ступень акіслення –2: ;
.
У звычайных умовах аксіды могуць быць у газападобным (CO2, NO), вадкім (H2O) і часцей за ўсё ў цвёрдым стане (мал. 6.2).


Злучэнне OF2 адносяць да фтарыдаў, бо ў гэтым злучэнні фтор — больш электраадмоўны элемент, а ступень акіслення кіслароду +2: .
Акрамя аксідаў, існуе некалькі груп бінарных кіслародзмяшчальных рэчываў — пераксіды (Н2О2, Na2O2), надпераксіды (KO2, RbO2, CsO2) і азаніды (KO3, CsO3). Атамы кіслароду ў іх злучаныя паміж сабой кавалентнай сувяззю. Ступень акіслення кіслароду ў іх розная: ,
,
. Усе гэтыя рэчывы з’яўляюцца моцнымі акісляльнікамі.
Назвы аксідаў складаюцца са слова «аксід» і назвы элемента, напрыклад: Li2O — аксід літыю. Нагадаем, што ў выпадку існавання атамаў элемента ў некалькіх дадатных ступенях акіслення гэтую ступень у назвах або формулах аксідаў, асноў, солей паказваюць рымскімі лічбамі. Іх ставяць у дужках пасля назвы адпаведнага элемента, напрыклад: аксід жалеза(III), гідраксід жалеза(II), хларыд жалеза(II).
Існуюць аксіды, у якіх атамы металу знаходзяцца ў розных ступенях акіслення, напрыклад аксід жалеза(II, III) Fe3O4, або FeO ∙ Fe2O3.
Адрозніваюць солеўтваральныя (асноўныя, амфатэрныя, кіслотныя) і нясолеўтваральныя аксіды.
Да кіслотных адносяць аксіды, якія адпавядаюць кіслотам: ,
. Гэта, як правіла, аксіды неметалаў (напрыклад,
), аксіды металаў з высокімі значэннямі ступені акіслення +5, +6, +7 (напрыклад,
). Кіслотныя аксіды часта называюць ангідрыдамі кіслот (напрыклад, P2O5 — фосфарны ангідрыд).
Аксіды, якім адпавядаюць асновы, называюць асноўнымі: K2O — KОН, ВаО — Ва(ОН)2. Да іх адносяцца выключна аксіды металаў.
Амфатэрныя аксіды (Al2O3, Cr2O3, ZnO, BeO) у залежнасці ад умоў могуць праяўляць уласцівасці як кіслотных, так і асноўных аксідаў.