*§ 0-5. Сказы з аднароднымі членамі, іх сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа
Практыкаванне 6
Спішыце, расстаўце знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі, растлумачце іх пастаноўку. Назавіце ўмовы аднароднасці і неаднароднасці азначэнняў.
1. А потым спадарожнікамі сталі пагоркі нарачанскія і далі і прыдарожныя бярозы хвоі і птушкі і аблокі нада мною (М. Танк). 2. Калі пакідаеш Радзіму, становяцца снамі і людзі і сосны (М. Танк). 3. Цяпер, калі б я ні прыязджаў, сустракае то нясмелай яшчэ травою то спасаўскім яблыкам то здрыжэлым апошнім лістом то ганарыстым снегам вечная маміна хата. А мама сама не выйдзе (Р. Барадулін). 4. Той дзень, лічы, завянуў пустацветам, калі ты пяці хвілін пашкадаваўс, каб дзецям паказаць куточак свету і хараство людзей і дрэў і траў (П. Панчанка). 5. Нашы дзяды і бацькі бабулі і матулі ўмелі шанаваць хлеб (М. Чарняўскі). 6. Мала знойдзецца на зямлі такіх месцаў дзе б так прыгожа спалучаліся і балоты і горы і лес. 7. Буслы збіраліся ў чароды і доўга стаялі на грудах або ляніва аглядалі лагчыны (Я. Колас). 8. Ляснік — першы ў наваколлі паляўнічы і рыбак найлепшы і грыбнік (В. Вольскі). 9. Успомняцца стэпы пушчы і бор і горы і мора і зорны прастор (П. Броўка).
•Выпішыце дзеясловы ў форме 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку, абазначце канчаткі, растлумачце іх правапіс.