*§ 22-1. Развіццё рэгіёнаў

Перспектывы развіцця рэгіёнаў.

УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 кастрычніка 2017 г. № 365

(у рэд. Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2021 г. № 40)

Аб развіцці аграэкатурызму

З мэтай стварэння спрыяльных умоў для развіцця аграэкатурызму, паляпшэння ўмоў жыцця грамадзян у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах і ўдасканалення сельскай інфраструктуры:

1. Устанавіць, што дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму маюць права ажыццяўляць:

фізічныя асобы, якія пастаянна пражываюць у аднакватэрным або блакіраваным жылым доме, у тым ліку кватэры ў блакіраваным жылым доме (далей, калі не ўказана іншае, — жылы дом), у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах, якія вырабляюць селькагаспадарчую прадукцыю на зямельных участках, прадастаўленых для будаўніцтва і (ці) абслугоўвання жылога дома, або вядуць асабістую падсобную гаспадарку на зямельных участках, прадастаўленых для гэтых мэт;

селькагаспадарчыя арганізацыі.

Дзейнасць названых фізічных асоб і селькагаспадарчых арганізацый па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму (далей, калі не ўказана іншае, — суб’екты аграэкатурызму) не з’яўляецца прадпрымальніцкай.

Для ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму суб’екты аграэкатурызму маюць права прыцягваць фізічных асоб па працоўных дагаворах і (ці) грамадзянска-прававых дагаворах.

Суб’ект аграэкатурызму мае права ажыццяўляць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму на тэрыторыі дзвюх аграэкасядзіб, якія адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым у абзацы чацвёртым пункта 12 гэтага Указа.

2. Дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ажыццяўляецца фізічнымі асобамі без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, селькагаспадарчымі арганізацыямі — пры ўмове вядзення паасобнага ўліку даходаў, што атрымліваюцца ад дадзенага віду дзейнасці, і даходаў, што атрымліваюцца ад рэалізацыі вырабленай і перапрацаванай сельскагаспадарчай прадукцыі, іншых відаў гаспадарчай дзейнасці, не забароненых заканадаўствам.

3. Суб’екты аграэкатурызму маюць права ўзводзіць на зямельных участках, прадастаўленых ім ва ўстаноўленым парадку для будаўніцтва і (ці) абслугоўвання жылога дома, гасцявыя домікі для часовага знаходжання аграэкатурыстаў, што належаць жылому дому. Гасцявыя домікі не падлягаюць уключэнню ў жыллёвы фонд.

4. Суб’екты аграэкатурызму могуць ажыццяўляць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму пры выкананні ў сукупнасці наступных умоў:

наяўнасць свабодных жылых пакояў у аграэкасядзібе для размяшчэння аграэкатурыстаў;

ажыццяўленне суб’ектамі аграэкатурызму дзейнасці па вытворчасці і (ці) перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі;

наяўнасць магчымасцей для азнаямлення аграэкатурыстаў з прыроднымі і архітэктурнымі аб’ектамі, нацыянальнымі культурнымі традыцыямі адпаведнай мясцовасці.

5. Суб’екты аграэкатурызму маюць права аказваць наступныя віды паслуг у сферы аграэкатурызму:

прадастаўленне жылых пакояў у аграэкасядзібе для размяшчэння аграэкатурыстаў;

забеспячэнне аграэкатурыстаў харчаваннем (як правіла, з выкарыстаннем прадукцыі ўласнай вытворчасці);

азнаямленне аграэкатурыстаў з прыроднымі, сельскагаспадарчымі і архітэктурнымі аб’ектамі, народнымі традыцыямі адпаведнай мясцовасці, правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і культурных мерапрыемстваў;

правядзенне прэзентацый, юбілеяў, банкетаў;

аказанне паслуг лазняў, саўнаў і душавых;

катанне на жывёлах, за выключэннем дзікіх, і гужавым транспарце;

прадастаўленне інвентару для спорту і адпачынку;

транспартнае абслугоўванне аграэкатурыстаў.

6. Паміж суб’ектамі аграэкатурызму і аграэкатурыстамі або паміж суб’ектамі аграэкатурызму і тураператарамі (іншымі арганізацыямі) заключаюцца ў пісьмовай форме дагаворы на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму з пералікам відаў паслуг, што аказваюцца.

Дагаворы на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму паміж суб’ектамі аграэкатурызму і аграэкатурыстамі заключаюцца шляхам прыняцця аграэкатурыстам умоў, прадугледжаных суб’ектам аграэкатурызму ў дагаворы (дагаворы далучэння).

Тураператары ўключаюць паслугі ў сферы аграэкатурызму ў туры, што фарміруюцца імі, для наступнай іх рэалізацыі аграэкатурыстам.

Тыпавы дагавор на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь...

7. Да пачатку ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму суб’екты аграэкатурызму абавязаны ў дачыненні да кожнай аграэкасядзібы:

выплаціць збор за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму (далей — збор);

накіраваць пісьмовае паведамленне па форме, устаноўленай Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (далей — пісьмовае паведамленне).

Збор выплачваецца суб’ектамі аграэкатурызму:

фізічнай асобай — у бюджэт пярвічнага ўзроўню па месцы знаходжання аграэкасядзібы;

сельскагаспадарчай арганізацыяй — у бюджэт пярвічнага ўзроўню па месцы яе дзяржаўнай рэгістрацыі…

12. Для мэт гэтага Указа прымяняльныя тэрміны абазначаюць:

аграэкатурызм — дзейнасць, накіраваная на азнаямленне аграэкатурыстаў з прыродным і культурным патэнцыялам рэспублікі, нацыянальнымі традыцыямі ў працэсе адпачынку, аздараўлення, часовага знаходжання ў аграэкасядзібах;

аграэкатурыст — асоба, якая з’яўляецца спажыўцом паслуг у сферы аграэкатурызму;

аграэкасядзіба — жылы дом (жылыя дамы), у тым ліку з гасцявымі домікамі, што маюцца пры ім (пры іх), які належыць (якія належаць) на праве ўласнасці суб’екту аграэкатурызму — сельскагаспадарчай арганізацыі, суб’екту аграэкатурызму — фізічнай асобе і (ці) члену (членам) яго сям’і, добраўпарадкаваны (добраўпарадкаваныя) прымяняльна да ўмоў адпаведнага населенага пункта і размешчаны (размешчаныя) на зямельных участках у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах у адным населеным пункце або розных населеных пунктах, калі такія ўчасткі мяжуюць адзін з адным. Агульная колькасць жылых пакояў у аграэкасядзібе для размяшчэння аграэкатурыстаў не можа перавышаць дзесяці;

малыя гарадскія паселішчы — пасёлкі гарадскога тыпу, гарады раённага падпарадкавання з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек…

icon-discussions
Ці адносіцца дзейнасць па аказанні паслуг аграэкатурызму да прадпрымальніцкай? На ваш погляд, чаму? У рамках якой галіны права ўзаемадзейнічаюць уладальнікі аграсядзіб і спажыўцы паслуг? Якія падаткі павінны плаціць уладальнікі аграсядзіб? 
icon-task
Складзіце на аснове дакумента інфаграфіку або рэкламны плакат з пералікам паслуг, што аказваюцца аграсядзібамі.