*§ 6-0. Навука ў міжнародных адносінах

Прафесійная дзейнасць у сферы міжнародных адносін. Дзейнасць ва ўсёй разнастайнасці сродкаў і метадаў па рэалізацыі знешняй палітыкі дзяржавы — абароне нацыянальных інтарэсаў і ўмацаванні пазіцыі дзяржавы на сусветнай арэне, здзяйсненні знешніх стасункаў — вызначаецца як дыпламатыя.

Аднак спецыялісты ў сферы міжнародных адносін — гэта не толькі дыпламаты.

Падрыхтоўка спецыялістаў у сферы міжнародных адносін здзяйсняецца па розных напрамках: міжнароднае права, міжнародная эканоміка, міжнародная журналістыка, лінгвакраіназнаўства, усходазнаўства, рэгіяналістыка, паліталогія. Некаторыя з выпускнікоў па гэтых спецыяльнасцях працуюць у знешнепалітычным ведамстве — Міністэрстве замежных спраў ці ў аддзелах і ўпраўленнях міжнародных сувязей іншых дзяржаўных органаў, арганізацый, хтосьці звязвае свой лёс са знешнеэканамічным напрамкам работы прадпрыемстваў.

Спецыяльнасць (напрамак)КваліфікацыяПрахадны бал (бюджэтная форма навучання)
201920202021
Лінгвакраіназнаўства Усходазнавец-міжнароднік. Перакладчык-рэферэнт 378 382 384
Мытная справа Спецыяліст мытнай справы 359 357 329
Міжнародныя стасункі Спецыяліст па міжнародных стасунках. Перакладчык-рэферэнт 379 382 374
Міжнароднае права Юрыст-міжнароднік з веданнем замежных моў 385 386 378
Сусветная эканоміка Эканаміст 359 372 359
Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму) Менеджар-эканаміст. Перакладчык-рэферэнт 357 362 350
icon-discussions
Як вы лічыце, што ў большай ступені прыцягвае абітурыентаў пры паступленні на факультэт міжнародных адносін з пункту гледжання сацыяльнага стану і прафесійнай будучыні: прэстыж, даход, улада, адукацыя? 

Асаблівасці прафесійнай дзейнасці ў сферы міжнародных адносін, акрамя паглыбленай моўнай і спецыяльнай падрыхтоўкі, звязаны з высокай адказнасцю за рэалізацыю нацыянальных інтарэсаў на міжнароднай арэне, падтрыманне палітычнага, эканамічнага, ідэалагічнага курсу сваёй краіны.