§ 1. Уводзіны

Пытанні

1. Складзіце табліцу «Перыядызацыя сусветнай гісторыі».

2. Дайце агульную характарыстыку перыяду Новай гісторыі. Назавіце адрозныя рысы перыяду Навейшай гісторыі.

3. XVIII стагоддзе называлі стагоддзем Розуму, стагоддзем Асветы. А як можна ахарактарызаваць ХIХ стагоддзе? Якую назву можна даць ХХ стагоддзю?

4. Параўнайце палітычную карту свету ў пачатку ХIХ ст. і ў пачатку ХХI ст. Якія глабальныя змены адбыліся?

5. Брытанскі гісторык Э. Хобсбаўм вылучаў «доўгае ХIХ» і «кароткае ХХ» стагоддзі. Ці можаце вы растлумачыць, чаму гістарычныя стагоддзі не супадаюць з каляндарнымі? Выкарыстайце матэрыялы рубрык.

6. Дайце азначэнне паняццяў «навукова-тэхнічны прагрэс» і «навукова-тэхнічная рэвалюцыя». Ці можна сказаць, што з’яўленне глабальных праблем звязана з навукова-тэхнічным прагрэсам?

7. Вызначце тэндэнцыі сусветнага развіцця ў XIX — пачатку XXI ст.

8. Нераўнамернасць развіцця краін і народаў назіралася на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва. Які ўплыў гэта зрабіла на гісторыю XIX — пачатку XXI ст.?

9. Якія варыянты перыядызацыі сусветнай гісторыі вы ведаеце? Якія крытэрыі ляжаць у іх аснове? Чаму гістарычная перыядызацыя мае адносны характар?