§ 17-4. УРБАНІЗАЦЫЯ І ЗМЯНЕННЕ КЛІМАТУ
Падвядзём вынікі. …, …, … і іншая гарадская дзейнасць і інфраструктура выступаюць у ролі крыніц забруджвання выкідамі і прамымі прычынамі змянення клімату. На тэрыторыях гарадоў ажыццяўляюцца розныя віды дзейнасці, якія непасрэдна звязаныя з выкідамі ... ... у атмасферу. Фактары, якія ўплываюць на ўзровень выкідаў у гарадах: ..., ..., ..., ... . Многія звязаныя з надвор’ем рызыкі носяць у цяперашні час ... характар і будуць абвастрацца па меры далейшага змянення клімату.
Праверым свае веды. 1. Якія газы ствараюць парніковы эфект? 2. Чаму гарады з’яўляюцца асноўнымі крыніцамі забруджвання атмасферы? 3. Якія наступствы змянення клімату адаб’юцца на гарадах?
Ад простага да складанага. 1. Як парніковы эфект уплывае на клімат Зямлі? 2. Якія рэчывы антрапагеннага паходжання ў найбольшай ступені разбураюць азонавы слой Зямлі? 3. Як змяненні клімату адаб’юцца на развіцці турызму ў свеце?
Ад тэорыі да практыкі. 1. Вызначце, якія дзяржавы выкідваюць найбольшую колькасць парніковых газаў. 2. Што адбудзецца на Зямлі, калі выкіды парніковых газаў не паменшацца?