§ 17-1. ГЛАБАЛЬНЫЯ І РЭГІЯНАЛЬНЫЯ ТРЭНДЫ ЎРБАНІЗАЦЫІ

icon Падвядзём вынікі. З пачаткам пераходу чалавецтва да постіндустрыяльнага грамадства ўрбанізацыя разглядаецца як вельмі складаны і шматгранны сацыяльна-эканамічны працэс. Пачынаючы з 1950-х гг. колькасць гарадскога насельніцтва імкліва ... . У цяперашні час у гарадах пражывае ... чал. З 1990 г. доля гарадскога насельніцтва ўзрасла з ... да ... %. Асноўнымі праблемамі ўрбанізацыі з’яўляюцца: …, …, …, …, …, …, …, … .

icon Праверым свае веды. 1. Якія фактары вызначаюць развіццё працэсу ўрбанізацыі? 2. Якая дынаміка колькасці гарадскога насельніцтва пачынаючы з другой паловы ХХ ст.? 3. Якія асноўныя праблемы характэрны для сучаснай урбанізацыі?

icon Ад простага да складанага. 1. Чаму адрозніваюцца «партрэты» ўрбанізацыі ў развітых краінах і краінах, якія развіваюцца? 2. Якім чынам праблема змянення клімату звязана з урбанізацыяй? 3. Чаму праблема сацыяльнай няроўнасці вельмі адчувальная ў найбуйнейшых гарадах свету?

icon Ад тэорыі да практыкі. Уявіце, што вам прапанавалі выступіць на канферэнцыі па праблеме развіцця ўрбанізацыі ў вашай дзяржаве. Падрыхтуйце асноўныя тэзісы вашага выступлення.

icon

Web-рэсурсы.
Матэрыялы Сусветнага банка для навучэнцаў. Урбанізацыя.

Сайт ААН. Навіны ААН па праблеме ўрбанізацыі.

Сайт ААН. Насельніцтва свету расце, старэе і пераязджае ў гарады.