§ 15-2. ПРАБЛЕМА СЯМ’І Ў XXI СТАГОДДЗІ
Падвядзём вынікі. З канца ХХ — пачатку XXI ст. для большасці эканамічна развітых рэгіёнаў свету актуальнай з’яўляецца праблема трансфармацыі сямейнай структуры насельніцтва. Асноўнымі перадумовамі праблемы сям’і выступаюць: ... і ... . Найбольшымі тэмпамі шлюбнасць зніжаецца ў ..., мінімальныя каэфіцыенты разводнасці характэрны для ... . Вылучаюць некалькі рэжымаў сямейнай палітыкі: ..., ..., ... .
Праверым свае веды. 1. У чым заключаецца праблема трансфармацыі сямейнай структуры насельніцтва на мяжы XX і XXI ст.? 2. Што прыводзіць да ўзнікнення праблемы сям’і? 3. Як рэлігія ўплывае на рашэнне сямейна-шлюбных адносін?
Ад простага да складанага. 1. У чым прычына зніжэння шлюбнасці ў еўрапейскім рэгіёне? 2. Чаму адной з прычын разводаў усё часцей з’яўляецца нежаданне мужа або жонкi мець дзяцей? 3. Якія шляхі вырашэння праблем сям’і вы можаце прапанаваць?
Ад тэорыі да практыкі. Уявіце, што вам прапанавалі прыняць удзел у распрацоўцы Кодэкса аб шлюбе і сям’і ў Рэспубліцы Беларусь. Якія змены вы ўнеслі б у існуючы кодэкс?