§ 9. УПЛЫЎ ДЗЕЙНАСЦІ ЧАЛАВЕКА НА ВОДЫ СУШЫ
Крыніцы і віды антрапагеннага забруджвання вод сушы. Пад забруджваннем водных рэсурсаў разумеюць любыя змены фізічных, хімічных і біялагічных уласцівасцей вады ў водных аб’ектах у сувязі са скіданнем у іх вадкіх, цвёрдых і газападобных рэчываў, якія робяць ваду небяспечнай для выкарыстання, наносячы шкоду гаспадарцы, здароўю і бяспецы насельніцтва.
Забруджванне паверхневых і падземных вод падзяляецца на некалькі відаў (мал. 41-1) і крыніц (мал. 41-2).


Найбольш забруджаныя прамысловыя сцёкі нафтаперапрацоўчай, хімічнай, мылаварнай, цэлюлозна-папяровай, тэкстыльнай, металургічнай, газаздабыўной галін прамысловасці.
Свет і Беларусь. Аб’ём сцёкавых вод у Беларусі ў выніку гаспадарчай дзейнасці складае прыкладна 870 млн м3 на год. З іх каля 70 % сцёкавых вод прыпадае на жыллёва-камунальную гаспадарку.