§ 7. МАГЧЫМЫЯ ПРЫЧЫНЫ І НАСТУПСТВЫ ЗМЯНЕННЯ КЛІМАТУ
Падвядзём вынікі. Клімат Зямлі змяняецца на працягу .…, … і … . У значнай ступені змяненні клімату выкліканыя … … чалавека. Змяненне клімату будзе суправаджацца павелічэннем частоты … … з’яў. Частковая дэградацыя … і … мерзлаты паўплывае на павелічэнне выкідаў … газу і … у атмасферу. Рост узроўню акіяна прывядзе да … нізкаразмешчаных тэрыторый, … берагоў і збудаванняў, якія знаходзяцца на іх; павелічэнню … падземных вод і вады ў вусцях рэк.
Праверым свае веды. 1. Назавіце асноўныя прычыны змянення клімату. 2. Як магчымае змяненне клімату паўплывае на біёту Зямлі? 3. Як змяненне клімату паўплывае на Сусветны акіян?
Ад простага да складанага. 1. Якія змяненні клімату варта чакаць у Беларусі ў XXI ст.? 2. У чым сутнасць стратэгіі міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні праблем, звязаных са змяненнем клімату?
Ад тэорыі да практыкі. 1. Вызначыце, якія змяненні клімату характэрныя для вашай мясцовасці. Як яны могуць паўплываць на развіццё сельскай гаспадаркі? 2. Некаторыя навукоўцы лічаць, што ў выніку глабальнага пацяплення за палярным кругам стане магчымым займацца земляробствам. Прывядзіце аргументы «за» і «супраць» гэтых поглядаў.
