§ 16. Ужыванне складаных сінтаксічных канструкцый у тэкстах розных тыпаў, стыляў і жанраў
Практыкаванне 227
Прачытайце, вызначце тып і стыль тэксту. Паразважайце, чым тлумачыцца багацце розных тыпаў сказаў, выкарыстаных аўтарам.
З вобразамі ракі, вады спрадвеку звязвалі людзі свае ўяўленні пра чалавечае жыццё, пра няўмольнасць часу і яго хуткаплыннасцьсл. Рака была элементам традыцыйнай мадэлі свету, вада з’яўлялася асновай, стрыжнем светабудовы старажытнага чалавека. У славянскай міфалогіі рэкі адухаўляліся, паэты прысвячалі ім казкі, легенды, песні.
І вялікія, і малыя рэкі натхнялі не адно пакаленне беларускіх майстроў слова, былі іх вернымі сябрамі, да якіх яны звярталіся ў хвіліны радасці і смутку, адкуль чэрпаліся сілы і натхненне, дзе знаходзіліся матывы для роздуму.
Не толькі паэты, творцы маюць права на свой вобраз ракі. У кожнага чалавека, які бачыў хоць бы чатыры нашы вялікія ракі, нараджаюцца свае асацыяцыі. «Для мяне, напрыклад, Нёман і Дняпро — найперш рэкі-абаронцы Беларусі. Дзвіна і Прыпяць — вялікія працаўніцы», — піша археолаг Ніна Здановіч.
Нёман па праву з’яўляецца адным з цэнтральных аб’ектаў этнапрасторы нашай Радзімы, і беларуская нёманіяда* налічваес шмат цікавых старонак, прысвечаных гэтай знакавай для ўсіх беларусаў рацэ (Т. Шаршнёва).
Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў тэксце.
•Выпішыце з тэксту розныя тыпы складаных сказаў (складаназлучаны, бяззлучнікавы, складаназалежны з адной і некалькімі даданымі часткамі), зрабіце іх сінтаксічны разбор.
•Зрабіце марфемны, словаўтваральны і марфалагічны разбор ужытага ў тэксце дзеепрыметніка.