«Абеліск»
Пытаннi
![]() |
1.Чаму галоўным героем аповесці «Абеліск» В. Быкаў зрабіў настаўніка? Паразважайце, якія актуальныя праблемы ўзнімае пісьменнік праз вобраз Алеся Іванавіча Мароза? |
2. Як настаўнік імкнуўся выхоўваць сваіх вучняў патрыётамі, годнымі і адукаванымі людзьмі, далучанымі да нацыянальнай і агульначалавечай культуры? У якіх эпізодах твора гэта выяўляецца? | |
![]() |
3. Чаму настаўнік здаўся акупантам? Выкажыце свае аносіны да ўчынку героя. |
4. Чаму Міклашэвіч дабіваўся, каб імя настаўніка Мароза з’явілася на абеліску, і як гэты ўчынак характарызуе яго? | |
5. Дзеля чаго пісьменнік уводзіць у твор двух герояў-апавядальнікаў — Ткачука і журналіста? | |
![]() |
6. Герой твора Ткачук называе Ксяндзова і падобных чыноўнікаў душэўна сляпымі, «нягледзячы на пасады і рангі». Паразважайце, што значыць быць душэўна сляпым. |
7. Растлумачце сэнс назвы твора. | |
8. Сфармулюйце аўтарскую канцэпцыю жыцця і асобы, выяўленую ў аповесці. | |
9. Паглядзіце фільм «Абеліск» (1976, рэжысёр Рычард Віктараў). Пры дапамозе якіх мастацкіх сродкаў рэжысёру ўдалося ўвасобіць адносіны да ўчынку Мароза? |