ScrollBar (паласа пракруткі) — кампанент у выглядзе паўзунка, які ўяўляе сабой гарызантальную або вертыкальную паласу пракруткі. На панэлі кампанентаў Standard паласа пракруткі намаляваная ў выглядзе , імя аб'екта — ScrollBar.
Кампанент ScrollBar, змешчаны на форму, атрымлівае імя ScrollBarN, дзе N — нумар 1, 2, 3… (прыклад 6.18).
Некаторыя ўласцівасці кампанента ScrollBar прыведзены ў табліцы (прыклад 6.19).
Прыклад 6.20. Стварыць праект «Цветовая модель RGB». Стварыць форму па ўзоры, размясціўшы на ёй кампаненты Panel, ScrollBar, BitBtn. Колеры панэлей змяняюцца ў залежнасці ад значэнняў, вызначаных становішчам бегунка на адпаведнай паласе пракруткі.
Этапы выканання задання
- Змясціць на форму чатыры панэлі (кампанент Panel) і тры паласы пракруткі. Кампанент Panel з'яўляецца кампанентам-кантэйнерам. На ім можна размяшчаць іншыя кампаненты. Валодае ўласцівасцю Color.
- Устанавiць для кампанентаў ScrollBar наступныя ўласцівасці: Kind — SbVertical, Max — 255, Position — 255.
- Зафарбаваць панэлі чырвоным, зялёным, сінім і белым колерамі адпаведна. Тры панэлі павінны змяняць колер толькі па складальніках RGB: чырвоны, зялёны і сіні, а чацвёртая панэль афарбоўваецца ў колер, які атрымліваецца з трох складальнікаў.
- Напісаць апрацоўшчыкі падзей OnChange для кожнай паласы пракруткі. Пры змене становішча бегунка паласы пракруткі павінен змяніцца колер двух панэляў: складальнікам аднаго з колераў і панэлі з колерам RGB.
- Для задання колеру можна выкарыстоўваць функцыю RGB. Гэтая функцыя залежыць ад трох параметраў — лікавых значэнняў, якія складаюць колер у палітры RGB. Функцыя вяртае лікавае значэнне. Для выкарыстання гэтага ліку ў якасці колеру, яго трэба пераўтварыць да тыпу TColor.
|
Прыклад 6.18. Кампаненты ScrollBar (паласа пракруткі) на форме:

Прыклад 6.19. Уласцівасці кампанента ScrollBar:
Уласцівасці
|
Прызначэнне
|
Position
|
Вызначае месца становішча бегунка, якое можа змяняцца ў межах значэнняў, якія задаюцца ўласцівасцямі Min і Мах
|
Max
|
Максімальнае значэнне для паласы пракруткі
|
Min
|
Мінімальнае значэнне для паласы пракруткі
|
Kind
|
Тып паласы пракруткі: sbHorizontal — гарызантальная, sbVertical — вертыкальная
|
SmallChange
|
Вызначаюць памер зруху пры кліку на кнопкі ў канцы і пачатку паласы пракруткі або націскам клавішы са стрэлкай
|
Прыклад 6.20. Форма на этапе канструявання:

Апрацоўшчык падзеі OnChange для ScrollBar1.
void __fastcall TForm1::ScrollBar1Change (TObject *Sender)
{
Panel1 -> Color = (TColor)
RGB(ScrollBar1 -> Position, 0, 0);
Panel4 -> Color = (TColor)
RGB(ScrollBar1 -> Position,
ScrollBar2 -> Position,
ScrollBar3 -> Position);
}
|
Дадатак у час работы:

|