§ 6. Праектаванне інтэрфейса аконнага дадатку з выкарыстаннем элементаў кіравання
6.4. Элемент кіравання Edit (тэкставае поле)
Edit (тэкставае поле) Кампанент Edit, змешчаны на форму, атрымлівае імя — EditN, дзе N — нумар 1, 2, 3… (прыклад 6.10). У адрозненне ад іншых разгледжаных кампанентаў Edit не валодае ўласцівасцю Caption. Некаторыя ўласцівасці кампанента Edit прыведзены ў табліцы (прыклад 6.11). Значэнне ўласцівасці Text можна задаць на этапе канструявання, змяніўшы яго ў інспектары аб'ектаў. Пры выкананні праграмы карыстальнік, які ўводзіць тэкст у кампанент Edit, змяняе значэнне ўласцівасці Text. Таксама ўласцівасць Text кампанента Edit можа змяняцца праграмна. Асноўнай падзеяй кампанента Edit з'яўляецца падзея OnChange, якая адбываецца пры змяненні кампанента. Найбольш часта праграміруюць падзею OnKeyPress, якая дазваляе вызначыць, што за клавіша была націснута. Прыклад 6.12. Стварыць праект, у якім карыстальніка папросяць увесці яго імя (напрыклад, Лізавета), а потым, пасля націскання клавішы Enter, будзе выдадзена паведамленне «Лізавета, прыемна з Вамі пазнаёміцца!». Этапы выканання задання
if (Key == 13) Тэкставае поле Edit выкарыстоўваецца таксама і для ўводу, і вываду лікаў. Пры гэтым неабходна выкарыстоўваць функцыі для ператварэння радкоў у лікі і лікаў у радкі. Гэтыя функцыі прыведзены ў табліцы (прыклад 6.13). Такія ж функцыі для пераўтварэння радковых даных у лікавыя і наадварот выкарыстоўваюцца ў PascalABC. У рускамоўнай версіі Windows у якасці раздзяляльніка цэлай і дробавай часткі ліку па змоўчанні выкарыстоўваецца коска. Калі пры ўводзе лікаў у тэкставыя палі выкарыстоўваць кропку, то будзе ўзнікаць памылка ператварэння тыпаў. Прыклад 6.14. Стварыць праект, у якім карыстальнік зможа ўвесці лік і атрымаць значэнне ліку ў квадраце і квадратны корань з гэтага ліку. Этапы выканання задання
|
Прыклад 6.10. Кампанент Edit (тэкставае поле) на форме: Прыклад 6.11. Уласцівасці кампанента Edit:
Тэкставае поле часта называюць аднарадковым рэдактарам, паколькі яно забяспечана такімі функцыямі, як:
Прыклад 6.12. Форма на этапе канструявання: Дадатак у час работы: Прыклад 6.13. Функцыі ператварэння лікаў і радкоў:
Прыклад 6.14. Форма на этапе канструявання: Апрацоўшчык падзеі OnClick для Button1.
Дадатак у час работы: Замест двух кампанентаў Label і Edit можна выкарыстоўваць адзін LabeledEdit, што спалучае ў сабе ўласцівасці абодвух кампанентаў. Знаходзіцца кампанент на палітры Additional:
![]() |