Кампанент Label (метка) прызначаны для адлюстравання тэксту на форме. На панэлі кампанентаў Standard метка адлюстравана ў выглядзе , імя аб'екта — Label. Метка, змешчаная на форме, атрымлівае імя — LabelN, дзе N — нумар 1, 2, 3… (прыклад 6.7).
Некаторыя ўласцівасці кампанента Label (меткі), якія адрозніваюцца ад уласцівасцей кампанента Button (кнопкі), пералічаны ў табліцы (прыклад 6.8).
Асноўнай падзеяй для кампанента Label з'яўляецца падзея OnClick.
Прыклад 6.9. Стварыць праект, у якім рэалізаваць наступнае дзеянне: пры пстрычцы мышы па кнопцы «Прывітанне» з'яўляецца паведамленне «Прывітанне, свет».
Этапы выканання задання
- Змяніць уласцівасць Caption формы на «Працуем з кнопкай і меткай».
- Дабавіць на форму кнопку Button1.
- Змяніць уласцівасць Caption кнопкі на «Прывітанне».
- Дабавіць на форму метку Label1.
- Змяніць уласцівасці шрыфту для кампанента Label1. Націснуць кнопку
у полі Font (колер шрыфту — сіні, памер — 20, стыль — тлусты курсіў).
- Ачысціць поле Caption у меткі.
- У апрацоўшчык падзеі OnClick для кнопкі Button1 упісаць каманду
Label1 -> Caption = "Прывітанне, свет!"; |
Прыклад 6.7. Кампанент Label на форме:

Прыклад 6.8. Уласцівасці кампанента Label:
Уласцівасці
|
Прызначэнне
|
Caption
|
Адлюстроўвае ўведзены тэкст на форме
|
Color
|
Устанаўлівае колер фону меткі. Працуе, толькі калі ва ўласцівасці Transparent устаноўлена значэнне false
|
Alignment
|
Гарызантальнае выраўноўванне тэксту адносна меж меткі: taCenter (па цэнтры), taLeftJustify (па левым краі), taRightJustify (па правым краі)
|
AutoSize
|
Значэнне True гэтай уласцівасці прыводзіць да аўтаматычнага змянення памераў меткі ў адпаведнасці з даўжынёй тэксту
|
LayOut
|
Вертыкальнае выраўноўванне тэксту адносна меж меткі: tlCenter (па цэнтры), tlBottom (па верхнім краі), tlTop (па ніжнім краі)
|
Transparent
|
Значэнне True (устаноўлена па змоўчанні) задае празрысты фон меткі
|
WordWrap
|
Значэнне True гэтай уласцівасці забяспечвае аўтаматычны перанос слоў па радках
|
Прыклад 6.9. Форма на этапе канструявання:

Дадатак у час работы:

|