§ 28. Віды вылічэнняў у пакеце SMath Studio
28.3. Знакавае вылічэнне матэматычных выразаў
Знакавае вылічэнне — гэта тоеснае пераўтварэнне выразаў з пераменнымі. Пакет SMath Studio дазваляе праводзіць знакавыя вылічэнні. Для знакавага вылічэння матэматычных выразаў у SMath Studio выкарыстоўваецца аператар знакавага вылічэння →. Аператар знакавага вылічэння на працоўным лісце выглядае, як звычайны знак роўнасці, а выводзіцца на ліст камбінацыяй Ctrl + . з клавіятуры або пстрычкай па кнопцы Каб правесці знакавае пераўтварэнне, на ліст уводзіцца зыходны матэматычны выраз, затым аператар знакавага вылічэння →, а пакет у адказ аўтаматычна выводзіць матэматычны выраз-вынік (прыклад 28.6). Пакет настроены, перш за ўсё, на вынясенне агульнага множніка, памятае формулы скарочанага множання, суму рацыянальных дробаў прыводзіць да агульнага назоўніка, але раскрываць дужкі і прыводзіць падобныя члены не ўмее, і вылічэнню гэта не перашкаджае (прыклад 28.7). SMath Studio дазваляе знаходзіць вытворныя функцыі пры дапамозе спецыяльнай канструкцыі, якая ўводзіцца на ліст пстрычкай па кнопцы Дифференцирование на панэлі Функции. У прыкладзе 28.8 паказаны прыёмы працы ў SMath Studio пры знаходжанні (знакавым вылічэнні) вытворнай зададзенай функцыі. |
Прыклад 28.6. Пераўтворым выраз у тоесна роўны. Уводзім выраз на ліст і дадаем аператар знакавага вылічэння →. Пасля завяршэння ўводу атрымліваем Пакет правёў скарачэнне рацыянальнага дробу. Пераставіць складальнікі ў выніку карыстальніку не састаўляе труда. Прыклад 28.7. Прыклад з вынясеннем агульнага множніка. Прыклад прымянення формулы скарочанага множання. Прыклад прывядзення рацыянальных дробаў да агульнага назоўніка. Прыклад 28.8. Знойдзем вытворную функцыі f(x) = 2x3 — 4. Пстрычкай па кнопцы Дифференцирование на панэлі Функции выводзім на ліст канструкцыю з двума меткамі-запаўняльнікамі. У правую метку-запаўняльнік уводзім матэматычны выраз функцыі. Пстрычкай мышы выбіраем ніжнюю метку-запаўняльнік і ў яе ўводзім імя пераменнай. |