§ 27. Матэматычныя выразы, пераменныя і функцыі ў пакеце SMath Studio
27.2. Рэдагаванне матэматычных выразаў
Каб змяніць матэматычны выраз, па ім пстрыкаюць паказальнікам мышы. Матэматычная вобласць апраўляецца. Становішча курсорнай групы мяняюць альбо клавішай Пробел, альбо клавішамі-стрэлкамі Вправо / Влево, альбо пстрычкай паказальніка мышы. Для выдалення часткі матэматычнага выразу, гэтую частку вылучаюць і выкарыстоўваюць клавішы BackSpase (BS) і Delete (Del). (Разгледзьце прыклад 27.9.) У некаторых выпадках трэба ведаць стандартныя прыёмы (прыклад 27.10). Для рэдагавання складаных выразаў можна выкарыстоўваць вылучэнне часткі выразу і каманды працы з буферам абмену з меню Правка. Рэдагаванне матэматычнага выразу завяршаюць гэтак жа, як і ўвод. |
Прыклад 27.9. Частка матэматычнага выразу вылучаецца працяжкай паказальніка мышы. Фон выдзялення становіцца ярка-сіні. Пасля націску клавішы BackSpase (BS) вылучаная частка формулы выдаляецца і на яе месцы з'яўляецца метка-запаўняльнік для наступнага ўводу або выдалення. Прыклад 27.10. Каб у матэматычным выразе замяніць арыфметычны аператар, курсор варта ўстанавіць адразу поле аператара і націснуць клавішу BackSpase (BS). Няправільны аператар выдаляецца, на яго месцы з'яўляецца светлая метка-запаўняльнік. |