§ 27. Матэматычныя выразы, пераменныя і функцыі ў пакеце SMath Studio

27.2. Рэдагаванне матэматычных выразаў

Каб змяніць матэматычны выраз, па ім пстрыкаюць паказальнікам мышы. Матэматычная вобласць апраўляецца. Становішча курсорнай групы мяняюць альбо клавішай Пробел, альбо клавішамі-стрэлкамі Вправо / Влево, альбо пстрычкай паказальніка мышы.

Для выдалення часткі матэматычнага выразу, гэтую частку вылучаюць і выкарыстоўваюць клавішы BackSpase (BS) і Delete (Del). (Разгледзьце прыклад 27.9.)

У некаторых выпадках трэба ведаць стандартныя прыёмы (прыклад 27.10).

Для рэдагавання складаных выразаў можна выкарыстоўваць вылучэнне часткі выразу і каманды працы з буферам абмену з меню Правка.

Рэдагаванне матэматычнага выразу завяршаюць гэтак жа, як і ўвод. 

Прыклад 27.9. Частка матэматычнага выразу вылучаецца працяжкай паказальніка мышы. Фон выдзялення становіцца ярка-сіні.

Пасля націску клавішы BackSpase (BS) вылучаная частка формулы выдаляецца і на яе месцы з'яўляецца метка-запаўняльнік для наступнага ўводу або выдалення.

Прыклад 27.10. Каб у матэматычным выразе замяніць арыфметычны аператар, курсор варта ўстанавіць адразу поле аператара і націснуць клавішу BackSpase (BS). Няправільны аператар выдаляецца, на яго месцы з'яўляецца светлая метка-запаўняльнік.

У гэтым становішчы курсорнай групы ўводзіцца новы аператар.